Жыхар Кіеўскай вобласці затрыманы за перапраўку ваеннаабавязаных у Беларусь
26 лістапада, Позірк. Ва Украіне затрыманы жыхар горада Славуціч (Кіеўская вобласць), які дапамагаў ваеннаабавязаным грамадзянам пакідаць краіну праз мяжу з Беларуссю, паведамляе Нацыянальная паліцыя гэтай дзяржавы.
Паводле даных следства, 37-гадовы мужчына спрыяў ухіленню ад мабілізацыі, размяшчаючы ў інтэрнэце паведамленні аб аказанні адпаведных паслуг. Адзначаецца, што за грашовую ўзнагароду ён “распрацоўваў план перасячэння мяжы і маршрут руху ў абыход блокпастоў”. Згодна з гэтым планам, як заяўляецца, уцекачы ад вайсковай службы павінны былі перасякаць ўплаў раку Днепр, каб “апынуцца па той бок мяжы”.
Акрамя гэтага, затрыманы прадаваў інфармацыю аб гэтых маршрутах праз тэлеграм-каналы, гаворыцца ў паведамленні.
Узбуджаная крымінальная справа, мужчыне пагражае да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.
21 лістапада “Радыё Свабода” паведаміла, што жыхарка Валынскай вобласці Украіны, ураджэнка вёскі Дубраўцы Камянецкага раёна (Брэсцкая вобласць), стварыла тэлеграм-канал, з дапамогай якога дапамагала прызыўнікам пазбягаць мабілізацыі ва УСУ.
Яна з’яўляецца грамадзянкай Беларусі.
У сваім тэлеграм-канале (каля 1 тыс. падпісчыкаў) яна публікавала інфармацыю аб месцах і часе знаходжання супрацоўнікаў Тэрытарыяльнага цэнтра камплектавання і сацыяльнай падтрымкі (ваенкаматаў) у населеных пунктах Камень-Кашырскага раёна Валынскай вобласці.
Пасля затрымання следчы прапанаваў беларусцы заключыць угоду са следствам і прызнаць сваю віну, каб “пазбегнуць максімальнага пакарання”. Адзначалася, што 13 лістапада суд прызначыў жанчыне пакаранне ў выглядзе прабацыйнага нагляду тэрмінам на тры гады.
З 24 лютага 2022 года, калі пачалося поўнамаштабнае ўварванне расійскіх войскаў у суседнюю краіну, у Беларусь прыбыло 268.605 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу — 15.974, транзітам праз Польшчу — 195.168, Літву — 51.158, Латвію — 6.305, вынікае з праведзенага “Позіркам” 22 лістапада аналізу звестак Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” сёлета ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак пра колькасць украінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “На самой справе гаворка ідзе не пра транзітных бежанцаў або людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулку. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаДзеці з вайскова-патрыятычных клубаў "у адказны момант" могуць дапамагчы сілавікам — ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаЗа месяц у Беларусі стала на 8,8 тыс. работнікаў больш, але іх колькасць не дасягнула ўзроўню жніўня (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 23–25 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаСледчы камітэт: Складана пракантраляваць усёМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаУ Іране лічаць Беларусь ключавым пастаўшчыком тэхнікі для горназдабыўной прамысловасціМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка