Мінск 11:39

Міграцыйны крызіс не пагроза, але вялікі выклік для Польшчы — адстаўны генерал

Фота: старонка Ружаньскага ў "Фэйсбуку"

27 лістапада, Позірк. Сітуацыя на польска-беларускай мяжы “не з’яўляецца пагрозай, але гэта вялікі выклік для польскай дзяржавы”, заявіў кіраўнік камісіі па нацыянальнай абароне Сената Польшчы, камандуючы Узброенымі сіламі ў 2015–2017 гадах Міраслаў Ружаньскі падчас тэматычнай дыскусіі 26 лістапада ў Варшаве.

Міграцыйны крызіс ён назваў элементам гібрыднай вайны.

“Велізарная праблема звязана з тым, што, аказваецца, уцекачоў можна выкарыстоўваць як спосаб уздзеяння”, — сказаў генерал у адстаўцы.

“[Уладзімір] Пуцін разам з [Аляксандрам] Лукашэнку давялі да таго, што адна з дзяржаў НАТО — Польшча — далучыла вялікую частку сваіх Узброеных сіл, каб нашу ўсходнюю мяжу абараняць”, — дадаў ён.

Дапамогу Памежнай ахове аказвае паліцыя і “сем-восем тысяч” вайскоўцаў, удакладніў сенатар.

“Мы знаходзімся ў такой сітуацыі, у якой, думаю, трэба прымаць меры, якія могуць быць да гэтага часу не прапісаны ў нашых прававых актах кшталту законаў, якія рэгулююць дзейнасць па ахове граніцы, памежных, Узброеных сіл”, — лічыць Ружаньскі.

Пры гэтым ён прапанаваў ацэньваць праблему як у палітычным, так і ў гуманітарным вымярэнні: “У гэтай сферы ў нас ёсць два вялікія выклікі. Адзін звязаны з нашай бяспекай. І другі — звязаны з гуманітарным крызісам, які там мае месца. І гэтага нельга закрыць буфернай зонай, не абмяркоўваючы ў публічнай прасторы тое, што там адбываецца”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: