Мінск 11:47

На першых стратэгічных кансультацыях Канада і беларускія дэмсілы абмеркавалі падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму Лукашэнкі да адказнасці, ваенна-палітычнае становішча

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

27 лістапада, Позірк. Падтрымка незалежных СМІ, прыцягненне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі да адказнасці за злачынствы супраць чалавечнасці, прызначаныя ім на студзень 2025 года прэзідэнцкія выбары і ваенна-палітычнае становішча ва Усходняй Еўропе сталі галоўнымі тэмамі першага раўнда стратэгічных кансультацый паміж Канадай і беларускімі дэмакратычнымі сіламі. Перамовы адбыліся 26 лістапада ў Атаве, паведаміў “Позірку” іх удзельнік, галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

“Гэта аналаг стратэгічнага дыялогу з ЗША, які распачаўся летась у снежні ў Вашынгтоне і працягнецца сёлета ў снежні ў Вільнюсе, а таксама кансультатыўнай групы ЕС і беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці, якая распачала працу ў чэрвені 2023 года”, — адзначыў галоўны дарадца дэмлідара.

Паводле яго слоў, ад беларускага боку ў перамовах удзельнічалі Ціханоўская, прадстаўнікі яе офіса, Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, аб’яднання былых супрацоўнікаў сілавых структур BelPol, прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па міжнародным і еўрапейскім супрацоўніцтве Уладзімір Астапенка, журналісты. Ад Канады былі прадстаўнікі ўрада, МЗС, амбасадар у Варшаве Катрын Гадэн, якая адказвае за стасункі з Беларуссю. Знешнепалітычнае ведамства прадстаўлялі кіраўнікі дэпартаментаў, якія займаюцца санкцыямі, міжнародным правасуддзем, правамі чалавека, Усходняй Еўропай і непасрэдна Беларуссю, удакладніў Вячорка.

Па выніках першага раўнда кансультацый будзе апублікавана сумеснае камюніке, паведаміў дарадца Ціханоўскай.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Падзяліцца: