BelPol абмеркаваў у Бруселі ўзмацненне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі
27 лістапада, Позірк. Магчымае ўзмацненне санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі абмеркавалі прадстаўнікі аб’яднання былых супрацоўнікаў беларускіх сілавых структур BelPol падчас канферэнцыі, прысвечанай эканамічным санкцыям супраць Расіі і яе хаўруснікаў ва ўмовах вайны, і брыфінгу для Еўрапейскай службы замежных дзеянняў (EEAS) у Брусэлі, паведаміла прэс-служба арганізацыі.
Таксама абмяркоўваліся спосабы мінімізацыі пабочных эфектаў санкцый, адзначаецца ў рэлізе.
Асноўнай мэтай санкцый, на думку ўдзельнікаў канферэнцыі, з’яўляецца “аслабленне ваеннай эканомікі Беларусі і яе саюзнікаў, што павінна паскорыць завяршэнне расійскай агрэсіі супраць Украіны”. Хоць Расія можа часткова кампенсаваць эканамічныя страты Лукашэнкі, гэта, як чакаецца, прывядзе да скарачэння рэсурсаў, што выдзяляюцца на вытворчасць узбраенняў, што “разглядаецца як станоўчы эфект”.
Таксама адзначаецца, што асаблівая ўвага была нададзеная ўнутранай палітыцы Беларусі. Удзельнікі прыйшлі да высновы, што рэжым Лукашэнкі, нягледзячы на знешнія санкцыі, “ужо даўно прывёў краіну да значнай эканамічнай залежнасці ад РасІі, што звязана з яго доўгатэрміновай Палітыкай”.
22 лістапада дэлегацыя BelPol правяла закрыты брыфінг для Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў (EEAS). Абмяркоўвалася падрыхтоўка 15-га санкцыйнага пакета ЕС. BelPol прадставіў “дадатковыя канфідэнцыйныя звесткі, якія пацвярджаюць пагрозы, што зыходзяць ад рэжыму Лукашэнкі”.
Канферэнцыя праходзіла 20-21 лістапада. Арганізатарамі выступілі Цэнтр фінансаў і бяспекі (CFS) Каралеўскага аб’яднанага інстытута абаронных даследаванняў (RUSI) сумесна з Фондам Конрада Адэнаўэра (KAS) і Стакгольмскім цэнтрам усходнееўрапейскіх даследаванняў (SCEEUS).
Еўрапейская служба знешніх дзеянняў (EEAS) — незалежны орган ЕС, які кіруе знешняй палітыкай і каардынуе знешнеэканамічнае супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім саветам і Еўрапейскай камісіяй.
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗвязаныя з кібермахлярствам злачынствы характарызуюцца сезоннасцю — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа першых стратэгічных кансультацыях Канада і беларускія дэмсілы абмеркавалі падтрымку СМІ, прыцягненне рэжыму да адказнасці, ваенна-палітычнае становішча (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаМіграцыйны крызіс не пагроза, але вялікі выклік для Польшчы — адстаўны генерал (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 26 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСуд у Грузіі зноў перанёс разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка