Ціханоўская хоча вярнуць Беларусь у “сэрца Еўропы”, працуючы з фон дэр Ляен і новым складам Еўракамісіі
28 лістапада, Позірк. “Я з нецярпеннем чакаю ўмацавання нашага ўзаемадзеяння і сумеснай працы, каб вярнуць Беларусь у сэрца з’яднанай, дэмакратычнай і бяспечнай Еўропы”, адзначыла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, віншуючы кіраўніка Еўракамісіі Урсулу фон дэр Ляен і новы склад гэтай структуры з зацвярджэннем 27 лістапада Еўрапейскім парламентам.
У новы склад Еўракамісіі ўвайшлі:
- Тэрэса Рыбера Радрыгес (Іспанія) — віцэ-старшыня па пытаннях чыстага, справядлівага і канкурэннага пераходу;
- Хена Віркунен (Фінляндыя) — віцэ-старшыня па тэхналагічным суверэнітэце, бяспецы і дэмакратыі;
- Стэфан Сежурнэ (Францыя) — віцэ-старшыня па эканамічным развіцці і прамысловай стратэгіі;
- Раксана Мынзату (Румынія) — віцэ-старшыня па персанале, навыках і гатоўнасці;
- Рафаэле Фіта (Італія) — віцэ-старшыня па адзінстве і рэформам;
- Кая Калас (Эстонія) — вярхоўны прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі;
- Мараш Шэфчовіч (Славакія) — камісар па гандлі і эканамічнай бяспецы, міжведамасных стасунках і транспарэнтнасці;
- Валдзіс Дамброўскіс (Латвія) — камісар па эканоміцы і прадуктыўнасці, укараненні і спрашчэнні;
- Дубраўка Шуіца (Харватыя) — камісар па справах Міжземнамор’я;
- Олівер Вархей (Венгрыя) — камісар па ахове здароўя і дабрабыце жывёл;
- Вопке Хукстра (Нідэрланды) — камісар па пытаннях клімату, вугляроднай нейтральнасці і экалагічна чыстага росту;
- Андрус Кубілюс (Літва) — камісар па абароне і космасе;
- Марта Кос (Славенія) — камісар па пашырэнні;
- Ёзэф Сікела (Чэхія) — камісар па міжнародных партнёрствах;
- Костас Кадыс (Кіпр) — камісар па рыбалоўстве і акіянах;
- Марыя Луіш Албукерке (Партугалія) — камісар па фінансавых паслугах і Саюзу зберажэнняў і інвестыцый
- Хаджа Лабіб (Бельгія) — камісар па гатоўнасці і крызісным кіраванні, роўнасці;
- Магнус Брунер (Аўстрыя) — камісар па ўнутраных справах і міграцыі;
- Йесіка Росваль (Швецыя) — камісар па пытаннях навакольнага асяроддзя, устойлівасці водных рэсурсаў і канкурэнтнай эканомікі замкнёнага цыклу;
- Пётр Серафін (Польшча) — камісар па бюджэце, дзяржаўным кіраванні і барацьбе з махлярствам;
- Дан Ёргенсэн (Данія) — камісар па энергетыцы і жыллёвым будаўніцтве;
- Кацярына Захарыева (Балгарыя) — камісар па пытаннях стартапаў, даследаванняў і інавацый;
- Майкл Макграт (Ірландыя) — камісар па пытаннях дэмакратыі, правасуддзя і вяршэнства закона;
- Апосталас Цыцыкостас (Грэцыя) — камісар па ўстойлівым транспарце і турызме;
- Крыстоф Хансен (Люксембург) — камісар па сельскай гаспадарцы і харчаванні;
- Глен Мікалеф (Мальта) — камісар па справядлівасці ў адносінах паміж пакаленнямі, моладзі, культуры і спорту.
Былы прэм’ер-міністр Літвы, экс-еўрапарламентарый Кубілюс, які заняў пасаду камісара па абароне і космасе, паслядоўна падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух. У сакавіку 2024 года быў у складзе ініцыятыўнай групы, якая правяла ў Еўрапарламенце акцыю падтрымкі беларускіх палітвязняў #EPstandsBYyou.
Новая кіраўніца еўрапейскай дыпламатыі Калас, будучы на пасадзе эстонскага прэм’ера, нярэдка заяўляла пра небяспеку, якая зыходзіць ад Беларусі пад кіраваннем рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. Яны з Ціханоўскай не аднойчы сустракаліся, апошні раз — на палях ліпеньскага саміту НАТО ў Вашынгтоне. Бакі абмеркавалі стратэгію ЕС па Беларусі.
- Грамадства
- ГрамадстваУ 6% жыхароў Беларусі маецца інваліднасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаНаяўныя рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 19%, выдаткі — на 14%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБез уліку дэнамінацый курс долара ў Беларусі перавысіў 350 млн рублёў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- З пачатку 2024 года дзвесце чалавек звярнуліся ў Мінску ў пункт посткантактнай прафілактыкі ВІЧМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ Беларусі 25 тыс. чалавек жыве з ВІЧМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства"Інстаграм" і "Тэлеграм" найбольш папулярныя ў кібермахляроў пры псеўдапродажы тавараў — СКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваЗвязаныя з кібермахлярствам злачынствы характарызуюцца сезоннасцю — МУС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+