Грамадзяне Беларусі дастаткова “палітычна выраслі”, каб абраць прэзідэнта, заяўляе дэпутат парламента
29 лістапада, Позірк. На гэтым тыдні парламентарыі працуюць у “сваіх выбарчых акругах”, іх праца прысвечаная “выбарчай кампаніі, якая ўжо разгарнулася”, заявіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу (ПП НС) Наталля Тарасевіч.
У гэтыя дні, паводле яе слоў, дэпутаты праводзяць сустрэчы “з насельніцтвам, з працоўнымі калектывамі, з грамадзянамі” і “распавядаюць ім пра Канстытуцыю, патрабаванні Выбарчага кодэкса, які рэгулюе гэты вельмі важны і вельмі складаны працэс” (цытуецца па відэа ў тэлеграм-канале ПП НС).
“Вельмі нашы людзі зацікаўлена ставяцца да інфармацыі, задаюць шмат пытанняў. І ўжо на дадзеным этапе відаць, наколькі яны палітычна сталыя, наколькі нашы грамадзяне палітычна выраслі для таго, каб неўзабаве прыняць вельмі важнае для краіны, для ўсяго беларускага грамадства рашэнне — выбраць кіраўніка нашай дзяржавы”, — сказала Тарасевіч.
Наколькі палітычна сталым быў электарат на ранейшых выбарах, парламентарый не ўдакладніла.
54-гадовая Тарасевіч скончыла Магілёўскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Куляшова. У 2019 годзе атрымала месца ў ПП НС сёмага склікання, з’яўлялася членам пастаяннай камісіі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, была членам рабочых груп па супрацоўніцтве з парламентамі Арменіі, Азербайджана, Сербіі, КНР.
Сярод іншага яна прымала ўдзел у падрыхтоўцы законапраекта, які ратыфікуе пагадненне паміж урадамі Беларусі і РФ аб узаемным абмене геапрасторавай інфармацыяй паміж узброенымі сіламі дзвюх краін.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчана ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць “супраць усіх”.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі маштабнымі і працяглымі пратэстамі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў перыяд мінулых прэзідэнцкіх выбараў, працягваюцца дагэтуль.
- Грамадства, ПалітыкаБеларусам, якія ваявалі ва Украіне, і іх сем'ям патрэбная дапамога і разуменне грамадства і дзяржаў — КлачкоМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваУ 6% жыхароў Беларусі маецца інваліднасць (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка