Мінск 00:57

На канферэнцыі ў Вільнюсе абмяркуюць экстрадыцыю былога добраахвотніка Верамейчыка — Вячорка

Фота: асабісты архіў Франака Вячоркі

29 лістапада, Позірк. Запланаваная на 2 снежня ў Вільнюсе канферэнцыя “Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасці” з’яўляецца добрай магчымасцю абмеркаваць “тэму Верамейчыка” і “пашукаць развязанні праблемных пытанняў”, паведаміў “Позірку” галоўны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.

Паводле яго меркавання, тое, што здарылася з Верамейчыкам, дэманструе, што існуючыя ў Літве правілы і працэдуры не ідэальныя і патрабуюць удасканалення, каб іх ахвярамі не станавіліся беларусы-патрыёты.

Вячорка адзначыў, што канферэнцыя будзе складацца з некалькіх частак: палітычнай, грамадска-экспертнай і інш. Мерапрыемства будзе прысвечана не толькі беларуска-літоўскім стасункам, але і “агульнаму цяперашняму кантэксту”, сказаў дарадца.

“На жаль, цягам гадоў у Літве вельмі мала ведалі і разумелі, што адбываецца ў Беларусі. Роўна як і беларусы не асабліва ўнікалі ў літоўскія справы, у літоўскае бачанне гісторыі і сучаснай палітыкі”, — падкрэсліў Вячорка.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: