Два чалавекі шпіталізаваныя пасля пажару на складзе Мінскага інструментальнага завода
1 снежня, Позірк. Аб пажары ў складскім памяшканні Мінскага інструментальнага завода паведаміла 1 снежня прэс-служба Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Паведамленне аб пажары паступіла ў 09:02, “да месца здарэння былі аператыўна накіраваныя падраздзяленні МНС”, адзначылі ў ведамстве.
Удакладняецца, што “загаранне маёмасці адбылося на плошчы 20 кв.м.”, “гарэлі акумулятары, пластыкавыя вырабы і электрычны пагрузчык”.
“Да прыбыцця ратавальнікаў будынак самастойна пакінулі двое мужчын 1979 і 1983 гадоў нараджэння. Пасля агляду медыкамі хуткай медыцынскай дапамогі іх шпіталізавалі з тэрмічнымі апёкамі і атручваннем прадуктамі гарэння”, — гаворыцца ў паведамленні.
Сцвярджаецца, што пажар ліквідаваны ў 09:21. Яго прычыны высвятляюцца.
У Лідскім раёне гарэў дызельны цягнік, пасажыры выбраліся самастойна
30 лістапада, Позірк. На чыгуначным участку паміж станцыямі Гуды і Бастуны каля вёскі Жырмуны (Лідскі раён Гродзенскай вобласці) загарэўся дызельны цягнік, вынікае з апублікаванага познім вечарам 30 лістапада паведамлення прэс-службы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Адзначаецца, што "адбылося загаранне галаўнога вагона дызель-цягніка двухвагоннай …
Стужка навін
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+