Лукашэнка прызначыў акцёра Чарнецкага міністрам культуры, звольніў кіраўніка МПЗ
2 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка 2 снежня прызначыў міністрам культуры акцёра Руслана Чарнецкага, міністра па падатках і зборах Сяргея Налівайку сваім памочнікам — інспектарам па Магілёўскай вобласці, паведамляе яго прэс-служба.
Чарнецкі нарадзіўся ў 1981 годзе ў Менску. Скончыў тэатральны факультэт Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў па спецыяльнасці “Акцёрскае майстэрства драматычнага тэатра і кіно”.
Дзеючы дэпутат Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага збору, кіроўны майстар сцэны Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. Горкага.
Папярэдні кіраўнік ведамства Анатоль Маркевіч, які не меў да гэтага дачынення да сферы культуры, быў прызначаны на пасаду 19 лістапада 2020 года.
Налівайка нарадзіўся ў 1973 годзе ў Бабруйску (Магілёўская вобласць). Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт і Акадэмію кіравання. На пасаду міністра быў прызначаны 27 снежня 2014 года.
Таксама Лукашэнка сёння прызначыў Станіслава Чапурнага амбасадарам Беларусі ў Туркменістане. Дыпламат у 2014-2021 гадах працаваў паслом у Манголіі.
Папярэдні кіраўнік дыпмісіі — Вячаслаў Бяскосты быў прызначаны кіраўніком беларускай дыпмісіі ў Ашхабадзе 12 верасня 2019 года.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка