Беларусь заняла другое месца на тэрыторыі былога СССР па росце афіцыйнага курсу долара ў лістападзе і за 11 месяцаў 2024 года
2 снежня, Позірк. На 8,34% (з 3,1775 да 3,5951 рубля) вырас афіцыйны курс долара ЗША ў Беларусі сёлета ў студзені — лістападзе. Гэта другі паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз каціровак цэнтрабанкаў на 31 снежня 2023 года і 30 лістапада 2024-га (па выніках студзеня — верасня было шостае месца — 1,06%, студзеня — кастрычніка — чацвёртае — 4,44%).
За мінулы месяц амерыканская валюта ў Беларусі падаражэла на 8,34% — таксама другое месца, як і ў кастрычніку.
Па выніках 11 месяцаў 2024 года на першае месца, апярэдзіўшы Украіну, выйшла Расія, дзе афіцыйны курс долара вырас на 20,13% (з 89,6883 да 107,7409 рубля).
За Беларуссю ў першай пяцёрцы: Казахстан — 12,46% (з 454,56 да 511,22 тэнге), Украіна — 9,51% (з 37,9824 да 41,5956 грыўны) і Малдова — 5,06% (з 17,4062 да 18,2863 лея).
У лістападзе, як і ў жніўні, верасні і кастрычніку, першае месца па падаражэнні амерыканскай валюты заняла Расія (+11,01%).
Даведачна: у Польшчы долар за студзень — лістапад падаражэў на 3,61% (з 3,9350 да 4,0770 злотага), у лістападзе — на 1,77%.
Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”
Гл. таксама па тэме:
Рост курсу долара да беларускага рубля ў лістападзе рэкордны за апошнія два гады
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства