Улады Гродна не маюць грошай на памятную шыльду ў гонар Васіля Быкава — гарвыканкам
2 снежня, Позірк. Гродзенскі гарвыканкам даў адмоўны адказ на петыцыю жыхароў горада з прапановай усталяваць памятную шыльду ў гонар пісьменніка Васіля Быкава, паведамляе Hrodna.life.
Петыцыя з прапановай ўсталяваць шыльду на доме па вуліцы Вялікая Траецкая, 28, дзе пісьменнік жыў некаторы час з 1958 года, з’явілася на рэсурсе e-petitions.by напрыканцы кастрычніка, яе падпісалі 29 чалавек.
У петыцыі адзначалася, што дзякуючы мемарыяльнай шыльдзе ў горадзе з’явіцца “важны культурны аб’ект”, тады як яе адсутнасць перашкаджае ўшанаванню ўнёску Быкава ў беларускую і сусветную літаратуру.
У адказе гарвыканкама, складзеным на пісьменнай беларускай мове, адзначаецца, што “разліковымі паказчыкамі па г. Гродна не прадугледжана фінансаванне расходаў на стварэнне аб’ектаў манументальнага мастацтва ў горадзе, у тым ліку мемарыяльнай або памятнай шыльды ў памяць Васіля Быкава”.
Там таксама адзначылі, што “ў студзені 2023 г. у літаратурным аддзеле УК (установа культуры. — “Позірк”.) “Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей” (былы музей Максіма Багдановіча) была значна пашырана экспазіцыя, прысвечаная Васілю Быкаву, на якой экспануюцца ў тым ліку асабістыя рэчы пісьменніка”.
Адказ на зварот гродзенцаў падпісала намеснік старшыні гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша. Яна падзякавала аўтарам за “актыўную жыццёвую пазіцыю і ўнесеныя прапановы”.
Васіль Быкаў — беларускі празаік, драматург, публіцыст, класік беларускай літаратуры. Нарадзіўся 19 чэрвеня 1924 года ў вёсцы Бычкі Віцебскай вобласці.
У аснове творчасці Быкава — праўда аб Другой сусветнай вайне, апісанне яе драматычных і трагічных сітуацый, пільная ўвага да думак і пачуццяў чалавека, дэмакратызм і абвостраная чалавечнасць, філасофская насычанасць і выразнасць апавядальнай манеры.
Пісьменнік меў актыўную грамадзянскую пазіцыю, быў адным з непрымірымых апанентаў Аляксандра Лукашэнкі. Уваходзіў у аргкамітэт, а затым у сойм Беларускага народнага фронта, быў прэзідэнтам Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”, прэзідэнтам Беларускага ПЭН-цэнтра.
З 1998 года жыў у эміграцыі. Вярнуўся на радзіму незадоўга да смерці.
Памёр 22 чэрвеня 2003 года ад анкалагічный хваробы. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску. Падчас пахавання труна была накрытая бел-чырвона-белым сцягам, развітацца з класікам прыйшлі дзясяткі тысяч людзей.
Пасля падзеяў 2020 года ўлады пачалі праводзіць спешную ідэалагізацыю адукацыі. Паралельна вядзецца барацьба з няўгоднымі кнігамі: мастацкая і гістарычная літаратура ўвесь час папаўняе “Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў”, які вядзе Мінінфарм.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка