Гэтая зіма з верагоднасцю больш за 50% будзе цёплай — Белгідрамет
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 3 снежня 2024 года ў 16:50
3 снежня, Пазірк. Гэтая зіма з верагоднасцю больш за 50% будзе “агулам цёплай”, паведаміла начальнік службы метэаралагічных прагнозаў Белгідрамета Таццяна Чатырка на прэс-канферэнцыі 3 снежня.
Сіноптык спаслалася на “кансенсусны прагноз”, выпрацаваны 27-й сесіяй Паўночна-Еўразійскага кліматычнага форуму 31 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу.
Паводле слоў Чатырка, у асобныя перыяды будуць як моцныя маразы, так і вельмі высокія для гэтай пары года тэмпературы. Колькасць ападкаў чакаецца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў, але больш “у змяшанай і вадкай фазе” (мокры снег, снег з дажджом, дождж). “На працяглы высокі снежны полаг пакуль разлічваць не прыходзіцца на падставе доўгатэрміновых прагнозаў”, — сказала прадстаўнік Белгідрамета.
Снежань чакаецца “некалькі цяплей за кліматычную норму”. Пры гэтым сам Белгідрамет не складае месячны прагноз на тэрыторыі краіны, гэта робяць расійскія сіноптыкі “на сваіх вылічальных магутнасцях”.
Чатырка адмовілася адказваць на пытанне аб надвор’і ў навагоднюю ноч: “Штогод з прыходам снежня ў нас пачынаецца сезон пытанняў, якое ж будзе надвор’е ў навагоднюю ноч. Я заўсёды з нейкім расчараваннем кажу пра тое, што сучасны ўзровень прагназавання не дазваляе спецыялістам з належнай дакладнасцю, якую хочуць пачуць людзі, спрагназаваць за месяц надвор’е ў тым ці іншым пункце, у той ці іншы дзень. На сённяшні дзень доўгатэрміновае прагназаванне надвор’я заключаецца ў тым, што мы за месяц можам спрагназаваць анамалію тэмпературы або анамалію ападкаў, гэта значыць наколькі вышэй або ніжэй тэмпература будзе ў пэўным месяцы, наколькі вільготным або сухім будзе гэты месяц”.
Прадстаўнік Белгідрамета заклікала карыстацца прагнозамі надвор’я даўжэйшымі не больш за тыдзень.
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+