Расійскія беспілотнікі ў ноч на 3 снежня паляцелі ў бок Беларусі — УСУ
3 снежня, Позірк. Два з 28 ударных беспілотнікаў, якімі Расія атакавала Украіну ў ноч на 3 снежня, паляцелі з кантраляванай Кіевам паветранай прасторы у кірунку Беларусі і акупаванай РФ украінскай тэрыторыі, паведамляюць Паветраныя сілы УСУ.
Паводле інфармацыі ўкраінскіх вайскоўцаў, атака пачалася 2 снежня а 22:00. Да 9:00 3 снежня сілы абароны збілі 22 дроны, адзін “лакацыйна страчаны”.
Разам з тым, паводле даных маніторынгавай групы “Беларускі Гаюн”, у ноч на 3 снежня “зафіксаваны як мінімум 21 заход расійскіх Дронов-камікадзэ тыпу “шахед” у Беларусь з Украіны і РФ”.
Адзначаецца, што дроны заляталі з Расіі, рухаючыся курсам на Мазыр, Брагін, Гомель і Рэчыцу (усе ў Гомельскай вобласці). Зафіксавана мінімум тры заходы беспілотнікаў наўпрост з Бранскай вобласці (РФ) у Гомельскую вобласць. Авіяцыя ВПС Беларусі ў паветра, паводле інфармацыі групы, не паднімалася.
Раней украінскія Паветраныя сілы паведамлялі пра залёт на беларускую тэрыторыю расійскіх дронаў у ноч на 17, 18, 20, 22, 26, 27, 28 кастрычніка, 1, 3, 10, 11, 12, 13, 20, 22, 25, 26, 27 лістапада і 2 снежня.
4 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка прызнаў факты парушэння мяжы баявымі беспілотнікамі і заявіў, што беларускі бок шмат збівае незалежна ад таго, украінскія яны ці расійскія.
Залёт БПЛА Лукашэнка патлумачыў недасведчанасцю аператараў, адзначыўшы, што пасля ўздзеяння сродкаў радыёэлектроннай барацьбы апараты губляюць арыенцір.
У ноч на 3 кастрычніка з’явілася інфармацыя пра ўварванне чарговага расійскага беспілотніка. Тады было выказана меркаванне, што дрон іранскай маркі “Шахед” мог упасці ў Калінкавічах (Гомельская вобласць). Беларускія ўлады інцыдэнт ніяк не каментавалі. Аднак на наступны дзень супрацоўнікі КДБ “пры сілавой падтрымцы вайскоўцаў САХРу” затрымалі жыхарку Калінкавічаў. Яны ўварваліся ў дом, відэакамера на якім зафіксавала шум і водбліскі беспілотніка, што падаў.
У ноч на 5 верасня некалькі дронаў былі збітыя над Гомелем, абломкі аднаго з іх упалі на будынак склада, ніхто не пацярпеў. Мінабароны прызнала факт парушэння мяжы лятучымі аб’ектамі, але не назвала, каму яны належалі.
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка