Беларус, якога затрымлівалі на пратэстах у Грузіі, падаў прашэнне аб прытулку
3 снежня, Позірк. У беларуса Яўгена Муравіцкага, якога затрымалі падчас пратэстаў у Тбілісі 29 лістапада і пазней вызвалілі, прынялі заяву на палітычны прытулак у Грузіі, паведаміў “Позірку” праваабаронца Раман Кісляк.
“Учора днём да Яўгена прыйшлі чацвёра мужчын мажнага целаскладу ў цывільным, шукалі яго, хадзілі па суседзях, грукалі ў вокны. Гэта значыла, што рызыка, што ён не дойдзе да амбасады [дзяржавы ЕС, каб падацць дакументы на візу], павялічылася. Вырашылі падавацца на абарону”, — сказаў Кісляк.
Паводле яго, Муравіцкага выклікалі ў Міграцыйную службу на 11 гадзін 3 снежня, але яны разам прыехалі раней і падалі заяву на прытулак, на што праз бюракратычныя цяжкасці спатрэбілася пяць з паловай гадзінаў.
Муравіцкі падаўся на прытулак праз пагрозу пераследу “за прыналежнасць да вызначанай сацыяльнай групы”. “Інфармацыю пра гэта ужо перадалі ў дзяржаўныя беларускія медыя, Муравіцкаму былі пагрозы з боку ГУБАЗіКа”, — дадаў Кісляк.
“Іншай магчымасці спыніць затрыманне і вываз на мяжу Яўгена ў нас не было. Паход у [еўрапейскую] амбасаду не абараняе ад такіх дзеянняў. І ёсць ужо кейс, калі ўслед за жанчынай, якой анулявалі від на жыхарства, на мяжу з Турцыяй вывезлі яе мужа і дзіцё. А тут маглі вывезці на мяжу з Расіяй і сказаць: “Ідзі”, — патлумачыў Кісляк.
Як паведамляў “Позірк”, Муравіцкі, якому ў чэрвені споўнілася 25 гадоў, быў затрыманы падчас пратэстаў і знаходзіўся ў СІЗА горада Сігнахі (вядомы турыстычны цэнтр) за 109 км ад сталіцы. Вызвалены напярэдадні і выкліканы ў Міграцыйную службу.
Грузінская апазіцыя аспрэчвае афіцыйныя вынікі кастрычніцкіх парламенцкіх выбараў, паводле якіх больш за палову месцаў ізноў атрымала правячая партыя “Грузінская мара” прарасійскага мільярдэра Бідзіны (Барыса) Іванішвілі.
Пратэсты ўспыхнулі ў краіне з новай сілай 28 лістапада пасля заявы прэм’ер-міністра (апазіцыя называе яго “так званым прэм’ер-міністрам” і “прэм’ер-міністрам “Грузінскай мары”) Іраклія Кабахідзэ аб замарожванні да 2028 года перамоваў аб уступленні Грузіі ў Еўрасаюз і адмове ад любых бюджэтных грантаў ЕС.
28 і 29 лістапада ў Тбілісі ў выніку сутыкненняў, паводле звестак МУС, было затрымана 150 чалавек (43 і 107 адпаведна). Муравіцкага затрымалі ў другі дзень нараўне з 8 грамадзянамі Расіі і адным амерыканцам. Мясцовыя праваабаронцы, апазіцыйныя журналісты і палітыкі ацанілі дзеянні паліцыі як неадэкватныя, асабліва 29 лістапада: на відэакадрах бачна, як сілавікі збіваюць людзей, якія ляжаць; акрамя таго, пацярпелі прадстаўнікі СМІ.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка