Ініцыятыва “Сумленныя людзі” выпусціла відэаролік з заклікам галасаваць “супраць усіх”, сярод удзельнікаў — Ціханоўская і Латушка
4 снежня, Позірк. Грамадская ініцыятыва “Сумленныя людзі” выпусціла відэаролік, у якім гучыць заклік галасаваць “супраць усіх” на прэзідэнцкіх выбарах.
Відэа зроблена ў межах кампаніі ініцыятывы “Мы вартыя лепшага”.
У здымках удзельнічалі беларускія палітыкі, культурныя і грамадскія дзеячы. Сярод іх — дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская, намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка, былая палітзняволеная, член Каардынацыйнай рады Алана Гебрэмарыям, вядучая праекту “Звычайная раніца”, актывістка Марына Ментусава, блогер Андрэй Павук. Героі відэазапісу заявілі “аб тым, што аб’ядноўвае беларусаў”, а таксама заклікалі іх далучыцца да кампаніі: “распаўсюджваць праўдзівую інфармацыю” і “выказаць сваю пазіцыю”, паставіўшы адзнаку “супраць усіх” 26 студзеня.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, праходзіць пад кантролем улад, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Аляксандра Лукашэнкі.
У этапе збору подпісаў, які працягнецца да 6 снежня, удзельнічаюць ініцыятыўныя групы Лукашэнкі, старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі і дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алега Гайдукевіча, кіраўніка праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандра Хіжняка, старшыні Камуністычнай партыі Беларусі Сяргея Сыранкова і былога члена Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах Ганны Канапацкай. Адкрыта падтрымліваюць Лукашэнку ўсе, акрамя Канапацкай.
Дэмсілы ў сумеснай заяве, прымеркаванай да прызначэння даты прэзідэнцкіх выбараў, заклікалі галасаваць “супраць усіх”.
Лукашэнка знаходзіцца ва ўладзе з 1994 года. З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнана незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Папярэднія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі маштабнымі і працяглымі пратэстамі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў перыяд мінулых прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, працягваюцца да гэтага часу.
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка