Блогер Vadimati пакінуў Беларусь пасля прызнання “экстрэмісцкай” яго старонкі ў “Інстаграме”
4 снежня, Позірк. Блогер Вадзім Ермашук (Vadimati) пакінуў Беларусь. Відэа з ім у варшаўскім аэрапорце імя Фрыдэрыка Шапэна апублікавала на сваёй старонцы ў “Інстаграме” карыстальніца Юлія Сліўко.
1 снежня стала вядома, што кантэнт старонкі блогера ў “Інстаграме” прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. На момант уключэння ў “экстрэмісцкі” пералік старонка ўжо была выдаленая з сацсеткі.
Блогер зрабіў гэта пасля просьбы да карыстальнікаў адпісацца ад яго старонкі, бо ў судзе Ленінскага раёна Гродна на 27 лістапада было прызначанае паседжанне па пазову супраць яго “аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
Ермашук — былы палітвязень. Суд Шчучынскага раёна Гродзенскай вобласці (суддзя Дзмітрый Ціўнчык) 21 снежня 2021 года прыгаварыў яго да трох гадоў калоніі агульнага рэжыму.
Жыхара абласнога цэнтра затрымалі 16 жніўня 2021-га ў Шчучыне, куды ён паехаў здымаць ролік. На наступны дзень дома ў Ермашука прайшоў агляд, яго самога арыштавалі на 25 сутак, потым яшчэ на 15 сутак.
17 верасня стала вядома, што супраць блогера распачалі дзве крымінальныя справы: паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса.
Блогер выйшаў на волю 26 чэрвеня 2024 года, адбыўшы тэрмін пакарання.
Прызнанне кантэнту “экстрэмісцкімі матэрыяламі” можа даць старт палітычнаму пераследу.
27 лістапада стала вядома, што ўладальнік гродзенскага інфармацыйнага сайта s13.ru Сяргей Чабоцька рашэннем суда Ленінскага раёна горада атрымаў чарговыя 15 сутак арышту паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць). Гэта трэці адміністрацыйны арышт Чабоцькі запар. Да гэтага суд два разы даваў яму па 15 сутак арышту.
Сайт і сацсеткі праекту не абнаўляюцца з 23 кастрычніка.
30 кастрычніка стала вядома, што кантэнт s13.ru і яго тэлеграм-канала прызнаны “экстрэмісцкімі матэрыяламі”.
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+