Лукашэнка хоча развіваць палітычныя і гандлёвыя стасункі з Тайландам
5 снежня, Позірк. Гатоўнасць Беларусі да “актывізацыі беларуска-тайландскай супрацы ў палітычнай і гандлёва-эканамічнай галінах” пацвердзіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 5 снежня грамадзян Тайланда і караля гэтай краіны Маху Вачыралангкорна з Нацыянальным днём.
З паслання, апублікаванага прэс-службай віншавальніка, таксама вынікае, што афіцыйны Мінск жадае пашыраць “дзелавыя і гуманітарныя кантакты”, развіваць “канструктыўнае ўзаемадзеянне на міжнародных пляцоўках”.
Лукашэнка адзначыў, што Тайланд “мае заслужаны аўтарытэт у свеце, адыгрывае значную ролю ў шматбаковых структурах Паўднёва-Усходняй Азіі, у першую чаргу ў АСЕАН, робіць вялікі ўнёсак у вырашэнне глабальных і рэгіянальных пытанняў”.
Дыпламатычныя стасункі паміж Беларуссю і Тайландам усталяваныя 21 ліпеня 1992 года.
Паводле звестак Міністэрства замежных спраў, аб’ём узаемнага гандлю дзвюх краін у 2021 годзе склаў 134,9 млн долараў (беларускі экспарт — 94,8 млн, тайландскія пастаўкі — 40,1 млн). Беларусь у асноўным адпраўляла калійныя ўгнаенні, малочную сыроватку, ільняныя тканіны, друкаваную прадукцыю. У адваротны бок ішлі шыны, вырабы з гумы, арэхі і садавіна, электронныя інтэгральныя схемы, станкі, палімеры этылену. Актуальныя даныя пра стан двухбаковага гандлю ў адкрытым доступе адсутнічаюць.
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+