З пачатку года ў Беларусі ад агню загінула больш за 500 чалавек
5 снежня, Позірк. Тры чалавекі загінула на пажарах у Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 4 снежня да 6:00 5-га), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.
Пажар у вёсцы Дубічна (Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці) забраў жыццё мужчыны 1962 года нараджэння, у Талачыне (Віцебская вобласць) — жанчыны 1970 г.н., у Жлобіне (Гомельская вобласць) — мужчыны 1957 г.н.
З пачатку года ў краіне здарылася 5.784 пажары (за аналагічны перыяд 2023-га — 5.344; +8,2%), на якіх загінуў 501 чалавек (454; +10,4%), з іх дзяцей — 11 (7; +57 ,1%).
29 кастрычніка начальнік упраўлення па наглядзе за выкананнем заканадаўства аб непаўналетніх і моладзі Генеральнай пракуратуры Вікторыя Фіневіч паведаміла, што за студзень — верасень 2024 года “ад вонкавых прычын” загінула 94 дзіцяці (за аналагічны перыяд 2023-га — 73; +28,8%).
З 2021 года і да гэтай пары ад “вонкавых прычын” загінула 444 дзіцяці, з іх 37 — на пажарах, дадала чыноўніца.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКДК адхіліў новаўвядзенні ў сістэму рэагавання на надзвычайныя сітуацыі, дакумент прадставіла МНС пасля ліпеньскага ўрагануМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка