Еўразійскі банк развіцця “гатовы падключыцца” да рэканструкцыі трасы М1
5 снежня, Позірк. Еўразійскі банк развіцця (ЕАБР) “гатовы падключыцца” да рэканструкцыі трасы М1, у тым ліку з дапамогай грантавых інструментаў і іншага фінансавання, паведаміў дзяржаўным СМІ старшыня праўлення ЕАБР Мікалай Падгузаў.
Паводле яго слоў, праекты ў дарожнай інфраструктуры “застаюцца ў прыярытэце дзейнасці банка”. Ён дадаў, што часта такія праекты рухаюцца “без фокусу ЕАБР, таму што краіны маюць свае ўласныя праграмы”.
“Праект рэканструкцыі трасы М1 трансгранічны. І калі такая неабходнасць узнікне і будуць заяўкі, то мы будзем ім займацца”, — адзначыў ён.
Пры гэтым Падгузаў удакладніў, што зараз “асноўны фокус банка ў Беларусі” зроблены на развіцці праектаў у прыватным сектары эканомікі.
18 лютага ў праграме “Галоўны эфір” на тэлеканале “Беларусь 1” міністр транспарту і камунікацый Аляксей Ляхновіч паведамляў, што Еўразійскі банк развіцця адмовіўся выдзеліць фінансаванне на рэканструкцыю аўтамабільнай дарогі М10, у сувязі з чым адпаведныя работы беларускім бокам былі распачатыя за кошт уласных сродкаў.
Рэспубліканская магістральная аўтадарога М1 “Брэст (Казловічы) — Мінск — мяжа РФ (Рэдзькі)” праходзіць па Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. З’яўляецца часткай еўрапейскага маршруту E30 і пан’еўрапейскага транспартнага калідора II (Берлін — Ніжні Ноўгарад).
Да 2020 года будаўніцтва і рамонт аўтадарог у Беларусі ажыццяўляліся шмат у чым за кошт фінансавання еўрапейскіх фондаў і Сусветнага банка. З 2008 года Беларусь атрымала на рэалізацыю інфраструктурных праектаў (уключаючы рэканструкцыю дарог) каля 5,3 млрд еўра.
Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) прыпыніў фінансаванне дзяржпраектаў у Беларусі ў 2020 годзе, а ў 2022-м цалкам закрыў доступ Беларусі да сваіх фінансаў на фоне ўнутрыпалітычнага крызісу ў краіне і падтрымкі Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны.
Напрыканцы сакавіка 2023 года Лукашэнка запатрабаваў “вярнуцца да маштабнага будаўніцтва бетонных аўтамагістраляў”. “За гэта патрабаванне будзе вельмі жорсткае. Я папярэджваў асобных членаў урада пра гэта. Бо я ж вас адвёз і паказаў, як гэта трэба рабіць, мы ж закупілі да гэтых санкцый самае сучаснае абсталяванне. Бетонныя дарогі — гэта наш паратунак у нашых умовах надвор’я, гэта даўгавечнасць”, — падкрэсліў ён.
11 верасня таго ж года Лукашэнка зацвердзіў падставы для завяршэння з дапамогай бюджэтных сродкаў праектаў, якія фінансаваліся міжнароднымі арганізацыямі. Сярод іх быў і праект “Рэспубліканскія масты і рэканструкцыя аўтадарогі M-3”.
Месяцам пазней, 8 кастрычніка, Ляхновіч заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, што сыход з Беларусі еўрапейскіх інвестараў не знізіў тэмп рэканструкцыі дарог і мастоў. Паводле яго слоў, у 2020 годзе на рэканструкцыю дарог было выдаткавана каля 260 млн рублёў, а ў 2023-м — каля 500 млн рублёў.
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+