Гандлёвы абарот паміж Беларуссю і РФ па выніках года дасягне гістарычнага максімуму, сцвярджае Лукашэнка
5 снежня, Позірк. У 2024 годзе, нягледзячы на “ўсе праблемы і нявырашаныя пытанні”, гандлёвы абарот тавараў і паслуг паміж Беларуссю і Расіяй дасягне 59–60 млрд долараў, заявіў Аляксандр Лукашэнка 5 снежня ў Мінску на профільнай нарадзе напярэдадні пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета (ВДС) Саюзнай дзяржавы.
Такі ўзровень узаемнага гандлю “з’яўляецца гістарычна высокім паказчыкам”, прыводзіць словы спікера яго прэс-служба.
Разам з тым, звярнуў увагу Лукашэнка, “яшчэ маюцца пытанні”, да якіх у беларускага боку “асаблівая ўвага і вялікая цікавасць”. Ён папярэдзіў, што “ніякага замоўчвання” ў гэтым плане “быць не павінна”.
Удзельнічаць у пасяджэнні ВДС, паводле слоў палітыка, будзе “прадстаўнічая расійская дэлегацыя”, што з’яўляецца падставай для “абмеркавання тых праблем”, якія існуюць у двухбаковых стасунках.
Тавараабарот паміж Беларуссю і Расіяй да канца 2025 года павінен вырасці “не менш як на 20% адносна 2023 года”, заяўляў у лістападзе намеснік міністра эканамічнага развіцця РФ Дзмітрый Вальвач.
“Беларусь з’яўляецца адным з асноўных гандлёвых партнёраў Расіі, — сказаў чыноўнік. — Пачынаючы з 2021 года наш двухбаковы гандаль дэманструе рэкордныя паказчыкі, кожны наступны год у нас атрымліваецца пераадольваць гэтую планку”.
“На тэрыторыі Беларусі працуе каля 2,4 тысячы прадпрыемстваў, створаных з удзелам расійскага капіталу, — паведаміў намеснік міністра эканамразвіцця РФ. — Узаемны тавараабарот у 2023 годзе склаў 3,9 трыльёна расійскіх рублёў (паводле лютаўскіх звестак прэм’ер-міністра Беларусі Рамана Галоўчанкі, двухбаковы тавараабарот у 2023-м склаў каля 53 млрд долараў. — “Позірк”.). Гэты год не выключэнне. Ужо за першыя восем месяцаў 2024 года, згодна з расійскай статыстыкай, аб’ём тавараабароту павялічыўся на 6%”.
2 красавіка 1996 года першы прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі дагавор аб стварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, а 2 красавіка 1997-га — дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі. 23 траўня 1997 года быў прыняты статут саюза. 8 снежня 1999 года падпісаны дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, які набыў моц 26 студзеня 2000 года.
Расія пачала фарсіраваць тэму інтэграцыі з Беларуссю ў снежні 2018 года. Дзмітрый Мядзведзеў, які на той момант займаў пасаду прэм’ер-міністра РФ, фактычна ўвязаў максімальнае збліжэнне дзвюх краін з далейшай падтрымкай Мінска з боку Масквы.
Спалучэнне дзвюх краін інтэнсіфікавалася ў 2020 годзе — пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, калі Масква падтрымала Аляксандра Лукашэнку, а таксама ў 2022-м — пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ ва Украіну, калі рэжым у Мінску надаў Крамлю тэрыторыю для нападу і стаў усяляк спрыяць яе агрэсіўным дзеянням.
Беларусь і РФ сталі імкліва збліжацца ў палітычным, вайсковым і эканамічным плане на фоне ўведзеных супраць іх дэмакратычнымі краінамі маштабных санкцый.
На сустрэчы ў Мінску Лукашэнка і Пуцін абмяркуюць бяспеку і эканамічную супрацу
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка