Напярэдадні выбараў пракуратура пагражае адказнасцю за “несанкцыянаваныя мерапрыемствы”
5 снежня, Позірк. Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў Генеральная пракуратура папярэдзіла пра “недапушчальнасць парушэння патрабаванняў заканадаўства аб правядзенні масавых мерапрыемстваў”.
“У перыяд выбарчай кампаніі палеміка і абмен думкамі — гэта нармальны працэс, — адзначаецца ў паведамленні прэс-службы нагляднага органа. — Аднак рэалізуючы свае правы і свабоды, нельга забывацца на нормы права”.
Ведамства нагадала, што дазволы на масавыя мерапрыемствы выдаюць “мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы”, у сталіцы гэта Мінгарвыканкам.
“Без такога дазволу правядзенне масавага мерапрыемства незаконнае, — папярэджвае Генпракуратура. — Пры правядзенні масавага мерапрыемства яго ўдзельнікі абавязаныя прытрымлівацца грамадскага парадку і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў такога мерапрыемства, а таксама супрацоўнікаў органаў унутраных спраў”.
Падкрэсліваецца, што нават на дазволеным масавым мерапрыемстве забараняецца перашкаджаць руху транспарту і пешаходаў, бесперабойнаму функцыянаванню арганізацый, ставіць намёты, ствараць пагрозу грамадскай бяспецы, жыццю і здароўю людзей, парушаць грамадскі парадак, “ажыццяўляць экстрэмісцкую дзейнасць, у тым ліку шляхам прызываў”.
За тыя ці іншыя парушэнні, папярэджвае ведамства, прадугледжаная адміністрацыйная або крымінальная адказнасць.
Паводле сцвярджэння ведамства, “часта арганізатары, актыўна далучаючы з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт у злачынную дзейнасць грамадзян Рэспублікі Беларусь, самі знаходзяцца за мяжой і маюць намер пазбегнуць негатыўных наступстваў для сябе”.
Пры правядзенні масавых мерапрыемстваў, заяўляе пракуратура, патрабаванні міліцыянтаў, вайскоўцаў і іншых прадстаўнікоў улады павінны выконвацца “неадкладна і беспярэчна”.
“Недапушчальная і экстрэмісцкая дзейнасць, у тым ліку падчас масавых мерапрыемстваў <…>. Важна дакладна разумець мэту інфармацыйнага ўздзеяння і не паддавацца на правакацыі і маніпуляцыі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Генпракуратура таксама звярнула ўвагу “на недапушчальнасць арганізацыі незаконных забастовак, зрыву вытворчых і навучальных працэсаў для дэстабілізацыі сітуацыі ў краіне”.
“Выказваем перакананасць, што высокая прававая культура, узаемная павага правоў і свабод дадуць магчымасць забяспечыць законнасць і правапарадак у перыяд будучай выбарчай кампаніі, будуць садзейнічаць далейшаму паступальнаму развіццю беларускай дзяржавы”, — падсумавала ведамства.
Працэс падрыхтоўкі да сёмых прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 26 студзеня 2025 года, праходзіць пад кантролем уладаў, палітычнае поле краіны зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы звяртаюць увагу на імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпаведнай дэмакратычным стандартам.
Папярэднія прэзідэнцкія выбары 9 жніўня 2020 года адзначыліся самымі маштабнымі і працяглымі пратэстамі за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. Масавыя палітычныя рэпрэсіі, якія пачаліся ў перыяд мінулых прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, працягваюцца дагэтуль.
Паподле даных Следчага камітэта, за лета — восень 2020 года паступіла каля пяці тысяч скаргаў на гвалт і катаванні з боку сілавікоў. Праваабарончы цэнтр “Вясна” паведамляў, што ў жніўні 2020 года Генпракуратура стварыла міжведамасную камісію ў мэтах каардынацыі і вывучэння абставін, якія выкладзены ў зваротах грамадзян аб прымяненні да іх катаванняў. Аднак праваабаронцам было адмоўлена ў доступе да інфармацыі пра асабовы склад камісіі і яе працу.
26 жніўня 2021 года СК паведаміў пра завяршэнне праверкі 680 скаргаў на катаванні затрыманых у Мінску. Але, нягледзячы на наяўнасць неабвержных доказаў масавых катаванняў, ва ўзбуджэнні крымінальнай справы было адмоўлена.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка