Пуцін услед за Лукашэнкам ухваліў праект дамовы Беларусі і РФ пра гарантыі бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы
5 снежня, Позірк. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін ухваліў прапанову Міністэрства замежных спраў РФ аб заключэнні дагавора з Беларуссю пра гарантыі бяспекі ў рамках Саюзнай дзяржавы.
Як гаворыцца ў распараджэнні, размешчаным на партале афіцыйна апублікаваных дакументаў, Пуцін дазволіў МЗС падчас перамоваў з беларускім бокам “уносіць у праект змены, якія не маюць прынцыповага характару”.
Прэзідэнт лічыць мэтазгодным правесці працэдуру падпісання дагавора на найвышэйшым узроўні.
Аляксандр Лукашэнка ўхваліў праект 4 снежня.
Раней МЗС Расіі паведамляў, што працу над дагаворам Беларусі і РФ аб гарантыях бяспекі плануецца завяршыць да пасяджэння ў Мінску Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы. 6 снежня для ўдзелу ў ім прыляціць Пуцін.
Сярод іншага дагавор аб гарантыях бяспекі пацвярджае гатоўнасць бакоў выкарыстоўваць ядзерную зброю ў адказ на “знешнюю агрэсію”.
19 лістапада Пуцін падпісаў Асновы дзяржаўнай палітыкі ў галіне ядзернага стрымлівання, у якой сярод іншага згадваецца Беларусь. У дакуменце пазначана, што Масква “пакідае за сабой права” выкарыстоўваць ядзерную зброю ў адказ на “прымяненне супраць яе і (або) яе саюзнікаў ядзернай і (або) іншых відаў зброі масавага паражэння, а таксама ў выпадку агрэсіі супраць Расійскай Федэрацыі і (або) Рэспублікі Беларусь як удзельнікаў Саюзнай дзяржавы з ужываннем звычайнай зброі, якая стварае крытычную пагрозу іх суверэнітэту і (або) тэрытарыяльнай цэласнасці”.
Пра тое, што адаптаваная да “новых рэалій” дзяржпалітыка Расеі “дапускае магчымасць прымянення ядзернай зброі ў адказ на агрэсію супраць Беларусі”, заявіў міністр абароны РФ Андрэй Белавусаў 23 кастрычніка ў Мінску на пасяджэнні сумеснай калегіі двух вайсковых ведамстваў.
Беларускія і расійскія чыноўнікі раней заяўлялі, што да пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы плануецца падрыхтаваць двухбаковую дамову аб гарантыях бяспекі.
Кіраўнік другога дэпартамента краін СНД МЗС РФ Аляксей Палішчук у інтэрв’ю “РИА Новости” заяўляў, што гэтая дамова “пацвердзіць гатоўнасць Расіі і Беларусі выкарыстоўваць усе наяўныя ў іх арсенале сілы і сродкі ў адказ на знешнюю агрэсію”. “У тым ліку — у выключных выпадках — ядзерная зброя, як пра гэта сёлета 25 верасня заявіў прэзідэнт Расіі”, — дадаў ён.
Выступаючы 2 верасня перад студэнтамі Акадэміі кіравання, міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў адзначыў, што ў дагавор аб гарантыях бяспекі будуць закладзены прынцып выкарыстання ядзернага і звычайнага ўзбраення, а таксама іншыя метады абароны Беларусі і РФ.
25 верасня на пасяджэнні Савета бяспекі Расіі было абвешчана пра абнаўленне ядзернай дактрыны РФ. Пуцін сярод іншага паведаміў, што Масква “пакідае за сабой права” ўжыць ядзерную зброю ў выпадку агрэсіі супраць Беларусі. “З беларускім бокам, з прэзідэнтам Беларусі ўсе гэтыя пытанні ўзгодненыя. У тым ліку калі праціўнік, выкарыстоўваючы звычайную зброю, стварае крытычную пагрозу нашаму суверэнітэту”, — сказаў прэзідэнт РФ.
Пасля Аляксандр Лукашэнка заявіў у каментары тэлеканалу “Россия 1”, што асабіста ўдзельнічаў у працэсе абнаўлення ядзернай дактрыны РФ.
Размешчаная ў Беларусі расійская тактычная ядзерная зброя (ТЯЗ) можа быць ужытая толькі з дазволу Крамля, вынікала з заяваў Лукашэнкі 8 кастрычніка ў Маскве перад пасяджэннем Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
Пра тое, што ў выпадку нападу Украіны на Беларусь Лукашэнка зможа выкарыстоўваць расійскую ТЯЗ з дазволу Масквы, заявіў 6 кастрычніка ў сваім тэлеграм-канале намеснік кіраўніка Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў.
“[У такой сітуацыі] у Аляксандра Рыгоравіча будзе поўная падстава звярнуцца да Расіі для выкарыстання размешчанага ў Беларусі ТЯЗ. І яму цяжка будзе адмовіць у задавальненні паглядзець на агеньчыкі ў Кіеве”, — адзначыў Мядзведзеў.
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства