У дачыненні да кіраўнікоў фондаў салідарнасці Стрыжака і Лявончыка распачатая спецвытворчасць (дапоўнена)
6 снежня, Позірк. Следчы камітэт 5 снежня распачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да кіраўніка фонду салідарнасці BySol Андрэя Стрыжака і яго паплечніка, кіраўніка фонду By_Help Аляксея Лявончыка, паведамляе спецыялізаваны тэлеграм-канал ведамства.
Таксама спецвытворчасць распачатая ў дачыненні да пяці чалавек: ІТ-прадпрымальніка, аднаго са стваральнікаў лічбавай платформы “Новая Беларусь” Яраслава Ліхачэўскага, аднаго з заснавальнікаў BySol Аляксея Кузьмянкова, ІТ-прадпрымальніка, таксама звязанага з BySol, Аляксандра Падгорнага, кіраўніка Беларускага моладзевага хаба (Варшава) Аляксандра Лапко і актывісткі, былой сяброўкі палітвязня Эдуарда Бабарыкі, блогера Аляксандры Жук (Зверавай).
Усе сямёра абвінавачваюцца паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 3611, ч. 1 і 2 арт. 342, ч. 2 арт. 3612, ч. 3 арт. 361, арт. 369, ч. 3 арт. 130, ч. 2 арт. 367, арт. 3691, ч. 2 арт. 368, ч. 2 арт. 3614, арт. 370, ч. 2 арт. 3613, ч. 5 арт. 16 і ч. 1 арт. 356, ч. 2 арт. 2901, ч. 1 арт. 2891 Крымінальнага кодэкса.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс. Магчыма па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, найміцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый і інш.
Першыя спецвытворчасці былі адкрытыя 26 верасня 2022 года. У спісе асоб, падвергнутых гэтай працэдуры, на сайце СК налічваецца 129 чалавек.
Даведка “Позірку”:
арт. 16 Крымінальнага кодэкса — саўдзел у злачынстве;
арт. 130 — распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы;
арт. 342 — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх;
арт. 356 — здрада дзяржаве;
арт. 361 — заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь;
арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім;
арт. 3612 — фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 3613 — удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фарміраванні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяннях, вярбоўка альбо падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу;
арт. 3614 — садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці;
арт. 367 — паклёп у дачыненні да прэзідэнта;
арт. 368 — абраза прэзідэнта;
арт. 369 — абраза прадстаўніка ўлады;
арт. 3691 — дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь;
арт. 370 — здзек над дзяржаўнымі сімваламі;
арт. 2901 — фінансаванне тэрарыстычнай дзейнасці;
арт. 2891 — прапаганда тэрарызму.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская ў студзені наведае Польшчу і Нідэрланды, выступіць на эканамічным форуме ў ДавосеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваЗа тры кварталы 2024 года знесена 715 невыкарыстоўваемых аб'ектаў дзяржуласнасці — 53% ад планаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ЭканомікаЗа 11 месяцаў 2024 года звольнена на 5,4% больш работнікаў, чым нанята — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў снежні знізіўся на 2,6%, за 2024 год — вырас на 8,6%, за апошнія 10 гадоў — у 2,6 разаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка