Заведзеная ў рамках спецвытворчасці справа эканаміста Паўла Данэйкі накіраваная ў суд
9 снежня, Позірк. Генеральная пракуратура накіравала ў суд крымінальную справу адміністрацыйнага дырэктара даследчага цэнтра BEROC Паўла Данэйкі.
З апублікаванага 9 снежня паведамлення ведамства вынікае, што эканамісту выстаўленае абвінавачанне паводле ч. 4 арт. 16 і ч. 2 арт. 233, ч. 1 арт. 357, ч. 3 арт. 3611 Крымінальнага кодэкса.
Згодна з матэрыяламі справы, “абвінавачаны пры непасрэдным удзеле работнікаў прадпрыемства распрацаваў і прывёў у выкананне схему незаконнай дзейнасці, у якой выкарыстоўваў суб’ект гаспадарання як інструмент для адыходу ад працэдуры ліцэнзавання”.
Генпракуратура сцвярджае, што мэта была наступная — “праводзіць мерапрыемствы па падвышэнні кваліфікацыі кіроўных работнікаў і спецыялістаў, у тым ліку якія ўключаюць рэалізацыю навучальных праграм агульнапрафесійных дысцыплін, а таксама дысцыплін праграмы перападрыхтоўкі кіроўных работнікаў і спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй”.
Данэйка, заяўляе ведамства, разам з іншымі работнікамі заключаў з суб’ектамі гаспадарання і грамадзянамі Беларусі дагаворы “аб аказанні кансультацыйных (кансалтынгавых) паслуг”.
Сцвярджаецца, што сума “атрыманага злачынным шляхам даходу” перавысіла 200 тыс. рублёў.
Эканаміста таксама абвінавачваюць у тым, што ў жніўні 2020 года ён увайшоў у склад прызнанай “экстрэмісцкім фарміраваннем” Каардынацыйнай рады (КР) і “як яго ўдзельнік здзяйсняў актыўныя дзеянні для дасягнення мэт неканстытуцыйнага захопу дзяржаўнай улады ў Рэспубліцы Беларусь”.
Спецыяльная вытворчасць у дачыненні да мужчыны распачатая 8 кастрычніка.
Павел Данэйка — эканаміст, у мінулым генеральны дырэктар бізнес-школы ІПМ Даследчага цэнтра Інстытута прыватызацыі і менеджменту, якая працавала ў Беларусі з 1993 года. Мінгарвыканкам ліквідаваў гэтую бізнес-школу 22 ліпеня 2021 года.
Данэйка ўваходзіў у саветы дырэктараў “Белгазпрамбанка” і “Гомсельмаша”. У 1995–1996 гадах з’яўляўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі.
Паведамлялася, што ў 2020 годзе яго выклікалі ў Следчы камітэт на допыт па факце ўваходжання ў склад КР.
4 кастрычніка ў Вільнюсе афіцыйна адкрылася бакалаўрская праграма “Бізнес-эканоміка” Школы эканомікі і бізнесу BISEB (BEROC-IPM School of Economics and Business) — філіяла Еўрапейскага гуманітарнага універсітэта (ЕГУ), у стварэнні якой удзельнічаў Данэйка.
Спецыяльная вытворчасць — вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні да абвінавачанага, які знаходзіцца па-за межамі Беларусі і ўхіляецца ад яўкі ў орган, што вядзе крымінальны працэс. Магчымая па 34 складах злачынстваў, якія пераважна адносяцца да катэгорыі цяжкіх і асабліва цяжкіх. Сярод іншага гэта акт тэрарызму, генацыд, наёмніцтва, здрада дзяржаве, дыверсія, стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім, масавыя беспарадкі, заклікі да санкцый ды інш.
Даведка “Позірку”:
- арт. 16 — саўдзел у злачынстве;
- ч. 4 арт. 233 — прадпрымальніцкая дзейнасць, якая ажыццяўляецца без спецыяльнага дазволу (ліцэнзіі);
- ч. 1 арт. 357 — змова або іншыя дзеянні, здзейсненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады;
- арт. 3611 — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім.
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаУ 2024 годзе было звольнена на 5,12% работнікаў больш, чым нанятаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год у Беларусі стала менш дзіцячых садкоў, школ і ВНУМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаУ Беларусі доля работнікаў ва ўзросце да 30 гадоў скарачаецца восем гадоў запарМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- АнонсыАнонсы падзей на 3 лютага — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+