Амбасада Сірыі ў Беларусі працягне працу
9 снежня, Позірк. Усе дыпламатычныя прадстаўніцтвы Сірыі за мяжой працягнуць працу. Пра гэта гаворыцца ў заяве МЗС Сірыі, апублікаванай на фэйсбук-старонцы амбасады гэтай краіны ў Беларусі.
Міністэрства замежных спраў і ў справах мігрантаў Сірыі паабяцала працягнуць “служыць усім суграмадзянам”.
“Сёння ў гісторыі Сірыі пішацца новая старонка, якая адкрывае нацыянальны пакт і хартыю, якія аб’ядноўваюць сірыйцаў, аб’ядноўвае іх, а не падзяляе, каб пабудаваць адзіную краіну, у якой трыумфуюць справядлівасць і роўнасць, дзе кожны карыстаецца ўсімі правамі і абавязкамі, незалежна ад аднаго меркавання. Інстытут Грамадзянства з’яўляецца асноўным”, — гаворыцца ў заяве МЗС Сірыі (арфаграфія афіцыйнага перакладу захаваная).
Знешнепалітычнае ведамства заявіла, што ўсе дыппрадстаўніцтвы Сірыі за мяжой працягнуць надаваць суайчыннікам “дапамогу ў вырашэнні іх спраў, грунтуючыся на аказаным ім даверы, прадстаўляць сірыйскі народ, і на тым, што радзіма застаецца вышэй за ўсё”.
8 снежня стала вядома пра падзенне рэжыму Башара Асада ў Сірыі. Сам Асад з членамі сваёй сям’і прыбыў у Маскву. Сітуацыя ў Сірыі рэзка абвастрылася ў канцы лістапада, калі ўзброеныя апазіцыйныя групоўкі перайшлі ў наступ у правінцыях Алепа і Ідліб. Іх аснову складаюць баевікі ісламісцкай арганізацыі “Хаят Тахрыр аш-Шам”.
Войскі Асада не аказалі паўстанцам эфектыўнага супраціву.
Аляксандр Лукашэнка нязменна падтрымліваў прэзідэнта Асада. 2 снежня падтрымку яму і “народу брацкай Сірыі” ў сувязі з нападамі “тэрарыстычных фарміраванняў” выказала Міністэрства замежных спраў Беларусі.
29 кастрычніка сумесную заяву “аб шляхах і сродках процідзеяння, змякчэння і ліквідацыі негатыўных наступстваў аднабаковых прымусовых мер” падпісалі ў Мінску міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў і міністр замежных спраў і па справах экспатрыянтаў Сірыі Басам Сабаг.
Дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Сірыяй устаноўленыя 26 жніўня 1993 года. З лістапада 1998-га функцыянуе амбасада Беларусі ў Дамаску, з ліпеня 2007-га — амбасада Сірыі ў Мінску. Лукашэнка наведваў Сірыю ў 1998 і 2003 гадах, Асад здзейсніў візіт у Беларусь у 2010 годзе.
Сірыя з’яўляецца адной з крыніц нелегальнай міграцыі, яе грамадзяне часта фігуруюць у навінах, звязаных з міграцыйным крызісам на мяжы Беларусі і краін ЕС, які пачаўся ў 2021 годзе.
Башар Асад уступіў на пасаду 17 ліпеня 2000 года, змяніўшы свайго памерлага бацьку Хафеза Асада, які прыйшоў да ўлады ў выніку ваеннага перавароту ў лістападзе 1970-га. У суме сям’я Асадаў кіравала краінай 54 гады.
Башар Асад абіраўся на пасаду прэзідэнта на безальтэрнатыўных выбарах у 2000 і 2007 гадах, у 2014 годзе пераабраны прэзідэнтам на першых альтэрнатыўных выбарах з афіцыйным вынікам 88,7% галасоў.
Выбары 2014 года праходзілі ва ўмовах грамадзянскай вайны і байкатаваліся апазіцыяй, іх вынікі не былі прызнаныя заходнімі краінамі. У 2021 годзе на чарговых выбарах Асад, паводле афіцыйных звестак, набраў 95,1% галасоў.
Лукашэнка, віншуючы 17 красавіка Асада і сірыйскі народ з нацыянальным святам, заявіў пра намер працягваць “падтрымліваць брацкую Сірыю дзеля дасягнення міру, стабільнасці і росквіту”.
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаЗа восем гадоў колькасць звольненых нядобрасумленных работнікаў вырасла на 36%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка