Мінск 10:54

Спажывецкія цэны ў лістападзе выраслі на 0,3%, з пачатку 2024 года — на 4,6%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

10 снежня, Позірк. На 0,3% выраслі ў Беларусі спажывецкія кошты ў лістападзе 2024 года, паведаміў Нацыянальны статыстычны камітэт.

Харчовыя тавары падаражэлі на 0,7%, паслугі — на 0,1%; нехарчовыя тавары патаннелі на 0,1%.

З пачатку года цэны павялічыліся на 4,6%. Харчаванне стала даражэйшым на 5,1%, нехарчовыя тавары — на 3,6%, паслугі — на 5%.

Рост цэн за 12 месяцаў (лістапад да лістапада) склаў 5,5% (на харчовыя тавары — 6,6%, нехарчовыя — 3,7%, на паслугі — 5,8%).

Падзяліцца: