Мінск 19:15

Журналістка Вольга Радзівонава з палітычных матываў прыгавораная да 4 гадоў зняволення

Фота з сацсетак Радзівонавай

10 снежня, Позірк. Мінскі гарадскі суд 10 снежня прыгаварыў журналістку Вольгу Радзівонаву да 4 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму, паведаміла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Радзівонаву абвінавачвалі паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай або іншай сацыяльнай варожасці ці варажнечы), ч. 1 і 2 арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 3691 (дыскрэдытацыя Беларусі) Крымінальнага кодэкса.

Журналістку затрымалі 7 сакавіка 2024 года. У перыяд утрымання ў следчым ізалятары яе адпраўлялі на псіхіятрычную экспертызу.

Маці асуджанай больш за 80 гадоў, яна мае патрэбу ў пастаянным доглядзе.

Да 2020 года Радзівонава працавала ў інтэрнэт-выданні KYKY.org, у якасці фрылансера супрацоўнічала з беларускімі і замежнымі медыя.

31 кастрычніка 2024 года праваабарончая супольнасць прызнала Радзівонаву палітзняволенай.

Паводле даных БАЖ, у зняволенні знаходзіцца 35 супрацоўнікаў беларускіх медыяў.

Падзяліцца: