Зацверджаная Лукашэнкам Задума абароны распрацаваная на аснове “каляровай рэвалюцыі” 2020 года — Хрэнін
12 снежня, Позірк. Аб зацвярджэнні Аляксандрам Лукашэнкам Задумы абароны Беларусі на 2026–2030 гады паведамляе яго прэс-служба.
Адзначаецца, што дакумент падпісаны 12 снежня па выніках пасяджэння Савета бяспекі.
Паводле слоў міністра абароны Віктара Хрэніна, гэты дакумент “дазволіць Генеральнаму штабу і ўсім дзяржаўным органам кіравання <…> прыступіць да планавання абароны, або, па-простаму кажучы, абароны дзяржавы ў выпадку ўзнікнення агрэсіі”.
“Прадстаўленая задума была распрацаваная на падставе глыбокага аналізу і падзей паводле вынікаў каляровай рэвалюцыі 2020 года, аналізу спецыяльнай ваеннай аперацыі (СВА, так беларускія ўлады ва ўнісон з расійскімі называюць развязаную Крамлём вайну ва Украіне. — “Позірк”.), а таксама змяненняў, зацверджаных Усебеларускім народным сходам, Канцэпцыі нацыянальнай бяспекі і Ваеннай дактрыны”, — цытуе Хрэніна прэс-служба Міністэрства абароны.
У распрацоўцы дакумента, паводле слоў чыноўніка, бралі ўдзел “тыя дзяржаўныя органы, якія адказваюць за пытанні нацыянальнай бяспекі”.
“У наступным нам трэба будзе больш дэталёва заняцца планаваннем, вызначыць ролю і месца кожнага дзяржаўнага органа, дый кожнага грамадзяніна нашай краіны ў забеспячэнні абароны нашай дзяржавы, зыходзячы з прынцыпаў неабходнай дастатковасці, і вядома ж, з эканамічных магчымасцяў нашай дзяржавы”, — заявіў кіраўнік ведамства.
Ён назваў гэтую працу “планавай”. “Наша мэта — стварыць умовы недапушчэння ваеннай агрэсіі і ўцягвання нашай краіны ў вайну. А ў выпадку, калі гэта адбудзецца — даць надзейны адпор”, — сказаў Хрэнін.
Кіраўнік Генеральнага штаба Узброеных сіл Павел Муравейка заявіў у сваю чаргу, што ў згаданай Задуме абароны прадстаўлена “пяць асноўных стратэгічных напрамкаў”.
“Гэта зніжэнне ўзроўню ваеннай небяспекі і прадухіленне ваенных канфліктаў, гэта значыць, тыя дзеянні, якія будуць прымацца намі ў палітычнай, эканамічнай, інфармацыйнай і ваеннай сферы для таго, каб гэта забяспечыць”, — сказаў ён.
Муравейка таксама адзначыў “падрыхтоўку дзяржавы да абароны, якая ахоплівае ўсе сферы, пачынаючы ад эканомікі і заканчваючы ваеннай сферай”. “Гэта варыянты ўзброенай абароны нашай краіны пры розных сучасных канфліктах. А таксама пытанні па падрыхтоўцы эканомікі дзяржавы і дзяржавы ў цэлым да функцыянавання ва ўмовах вядзення ваенных дзеянняў”, — адзначыў кіраўнік Генштаба.
“Немалаважная ўвага”, паводле яго слоў, нададзена пры распрацоўцы дакумента “такому аспекту, як падтрыманне міжнароднага міру і бяспекі і ліквідацыя рознага роду з’яў, якія могуць паўплываць на бяспеку” Беларусі.
“Усе гэтыя напрамкі дэталёва распісаныя ў задуме. Вызначаныя адпаведныя дзяржаўныя органы, якія будуць іх рэалізоўваць, вызначаны комплекс мер, усё гэта ў наступным зменіцца і рэалізуецца ў план абароны Рэспублікі Беларусь”, — падкрэсліў чыноўнік.
24 лютага 2022 года Расія пачала поўнамаштабную ваенную агрэсію супраць Украіны, якая была падтрыманая ўладамі ў Мінску. З пачатку ўварвання, а таксама ў асобныя перыяды пазней, тэрыторыя Беларусі актыўна выкарыстоўвалася расійскім войскам для нанясення ўдараў па Украіне.
Улады ў Мінску і сёння працягваюць падтрымліваць расійскую агрэсію ва Украіне, пры гэтым увесь час заяўляючы аб варожых намерах краін НАТО ў дачыненні да Беларусі.
На недапушчэнне “паўтарэння 2020 года” накіраваныя значныя намаганні і рэсурсы ўладаў: палітычнае і публічнае поле зачышчана ад іншадумства, сілавыя структуры праводзяць рэгулярныя вучэнні па разгоне “масавых беспарадкаў”, у структуры МУС ствараюцца ўсе новыя фарміраванні па супрацьдзеянні патэнцыйным пратэстоўцам, у краіне працягваюцца масавыя рэпрэсіі.
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваУ Польшчы навучаецца больш за 30 тыс. беларускіх дзяцей — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа мінулыя суткі ў Польшчу з Беларусі спрабавала нелегальна трапіць тры мігранты, з пачатку года — 79Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваУ 2024 годзе найбольш запыленымі гарадамі былі Гомель, Брэст і ЖлобінМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ГрамадстваЗа ўвесь перыяд метэаназіранняў у Беларусі зафіксавана каля 30 смерчаўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваБелгідрамет: 2024 год у Беларусі стаў найцяплейшым за ўвесь перыяд метэаназіранняў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская: Зараз не трэба ісці на барыкады, але будзе момант, калі кожны ўздыме ў сабе пачуцці і адчуванні, што былі ў 2020-мМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства