Мінск 11:28

Ціханоўская заклікала спалучаць ціск і дыпламатыю для вызвалення палітвязняў

Фота: прэс-служба Святланы Ціханоўскай

12 снежня, Позірк. Вызваленне палітычных зняволеных — прыярытэт дэмакратычных сіл, неабходна “змагацца за кожнага”, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў заключным слове на канферэнцыі высокага ўзроўню “Разам з народам Беларусі”.

Канферэнцыя прайшла 12 снежня ў будынку Еўрапарламента ў Бруселі.

Як паведаміў Позірку галоўны дарадца дэмлідара Франак Вячорка, у сваім выступе Ціханоўская падкрэсліла неабходнасць не толькі вызвалення палітвязняў, але і “аднаўлення справядлівасці, прыцягнення да адказнасці ўсіх вінаватых”.

“Хачу падкрэсліць, што палітыка ціску можа ісці рука аб руку з дыпламатычнымі намаганнямі па вызваленні палітвязняў ужо цяпер. Мы шукаем усе магчымыя шляхі для вызвалення нашых герояў з турмаў, і мы вітаем вызваленні людзей, якія мы бачылі апошнім часам”, — сказала палітык.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: