Фландрыя выдзяляе 100 тыс. еўра на падтрымку беларускіх журналістаў у выгнанні
13 снежня, Позірк. Фландрыя выдзяляе 100 тыс. еўра на падтрымку беларускіх журналістаў у выгнанні, паведамляе Belga News Agency са спасылкай на міністра-прэзідэнта гэтага рэгіёна Бельгіі Маціяса Дыпэндаэле.
Адзначаецца, што Фландрыя ўнясе ўнёсак у праграму дзеянняў Савета Еўропы на 2024–2025 гады, якая прадугледжвае “навучанне і аператыўную падтрымку журналістаў у выгнанні”. Такім чынам рэгіён “умацоўвае незалежныя СМІ, якія з’яўляюцца незаменнай апорай дэмакратыі”, гаворыцца ў паведамленні.
“Свабодныя і незалежныя СМІ жыццёва важныя для абароны дэмакратычных каштоўнасцяў. Дзякуючы гэтай падтрымцы Фландрыя дапамагае журналістам, якія, знаходзячыся пад велізарным ціскам, працягваюць працаваць над аб’ектыўным і надзейным асвятленнем падзей”, — заявіў Дыпэндаэле.
Паведамляецца, што ён сустрэўся з беларускім дэмакратычным лідарам Святланай Ціханоўскай у Брусэлі ў рамках Дзён Беларусі — еўрапейскай ініцыятывы, накіраванай на прыцягненне ўвагі да дэмакратычных рухаў і правоў чалавека ў Беларусі.
У кааліцыйным пагадненні ўрада Фландрыі сярод прыярытэтаў пазначаная падтрымка дэмакратычных сіл Беларусі, паведаміў Аб’яднаны пераходны кабінет 29 кастрычніка па выніках сустрэчы яго намеснік старшыні Паўла Латушка з генеральным прадстаўніком найбуйнейшага рэгіёну Бельгіі ў Польшчы Маціясам дэ Моорам.
12 снежня паведамлялася, што Еўрапейскі саюз выдзеліць 30 млн еўра для падтрымкі беларускага дэмакратычнага руху.
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаВа ўрадзе заклапаціліся сістэматычным невыкарыстаннем сродкаў, выдзеленых на ліквідацыю наступстваў чарнобыльскай аварыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка, ЭканомікаКДК паскардзіўся Лукашэнку і Караніку на безгаспадарчасць у Іўеўскім раёне, якім кіруе былы ідэолаг МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 25–26 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка