У Грузіі першая беларуская сям’я вычарпала судовыя варыянты абскарджвання адмовы ў прытулку
13 снежня, Позірк. Апеляцыйны суд у Тбілісі не задаволіў скаргу беларускай сям’і на адмову ў палітычным прытулку і гуманітарным статусе ў Грузіі. Гэта першая вядомая праваабаронцам справа, калі беларусы вычарпалі ўсе магчымыя варыянты абскарджвання ў краіне, паведаміў “Позірку” беларускі праваабаронца Раман Кісляк.
Паводле яго слоў, размова ідзе пра жанчыну, яе партнёра і дзіцё, імёны не раскрываюцца з меркаванняў бяспекі.
Жанчына паведаміла Кісляку, што прыехала ў Грузію з партнёрам у 2019 годзе. У жніўні 2020 года, пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, яна звярнулася да грузінскіх уладаў з просьбай даць прытулак. У лістападзе таго ж года ў яе нарадзілася дзіцё.
Беларуска таксама распавяла, што ўдзельнічала ў Батумі ў акцыях пратэсту супраць парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, з’яўляецца сябрам грамадскага аб’яднання “Беларуская дыяспара Аджарыі”.
У лютым 2022 года ўлады Грузіі адмовілі ў прытулку ёй і партнёру, у сакавіку — дзіцю. У траўні таго ж года яны абскардзілі гэтае рашэнне, і да снежня 2024 года справа разглядалася ў тбіліскім гарадскім і апеляцыйным судах. Рашэнні суда першай інстанцыі некалькі разоў скасоўваў апеляцыйны і накіроўваў справу на новы разгляд.
Тым, каму адмоўлена ў абароне, даецца месяц на тое, каб пакінуць Грузію, калі няма іншай прававой падставы для знаходжання на яе тэрыторыі. Цяпер сям’я вырашае, што рабіць.
“Пакуль усім без выключэння беларусам адмаўляюць у прытулку як у МУС, так і ў судах. Беларусы выключаныя з міжнароднай абароны ў Грузіі”, — заявіў Кісляк.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка