Дачка вядомага лыжніка Далідовіча дэбютавала на Кубку свету па біятлоне як “уцякачка з Беларусі”
13 снежня, Позірк. 19-гадовая біятланістка Дар’я Далідовіч дэбютавала на этапе юніёрскага Кубка свету як “уцякачка з Беларусі”, паведамляе расійскае спартыўная выданне “Спорт-Экспрэс”.
У гонцы дзяўчат у італьянскім Валь-Рыдане беларуска выступіла “без сцяга з пазнакай Belarus Refugee Team (каманда ўцекачоў з Беларусі)”, заняўшы 53-е выніковае месца са 115 магчымых, адзначае медыя. На думку СМІ, для дэбюту “гэта нядрэнна”.
Раней у Беларусі Далідовіч зазнала дыскрымінацыю, бо з’яўляецца дачкой вядомага лыжніка, удзельніка сямі алімпіяд Сяргея Далідовіча. Спартсмен падтрымаў пратэстны рух у 2020 годзе і быў вымушаны эміграваць. У траўні 2022 года ён падпісаў Антываенную дэкларацыю, прадстаўленую Беларускім фондам спартыўнай салідарнасці (BFSS) на фоне вайны ва Украіне. Цяпер жыве ў Закапанэ.
У студзені 2022 года BSSF звярнуўся ў Міжнародную федэрацыю лыжнага спорту з нагоды забароны на выступленні Святланы Андрыюк і Дар’і Далідовіч па палітычных матывах.
Рашэнне аб забароне прыняла Беларуская федэрацыя лыжных гонак — спартсменкам забаранілі ўдзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах на працягу года нават за свой кошт.
Андрыюк і Далідовіч двойчы звярталіся ў Нацыянальны алімпійскі камітэт з нагоды свайго адхілення. Абодва разы камітэт праігнараваў запыты, адзначаў BSSF.
У выніку Далідовіч пераехала ў Польшчу разам са сваім бацькам. Раней яна ўдзельнічала ў рэгіянальных польскіх спаборніцтвах па біятлоне.
Беларускія спартсмены практычна не ўдзельнічаюць у міжнародных спаборніцтвах па зімовых відах спорту. У верасні адхіленне ад спаборніцтваў беларускіх і расійскіх атлетаў працягнулі асноўныя міжнародныя федэрацыі.
28 верасня стала вядома, што да выступленняў у новым сезоне не дапусцяць беларускіх біятланістаў.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, Міжнародны алімпійскі камітэт заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт апынуўся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартсмену нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка 2024 года МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям па відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны “актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзеючых кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
Шэраг міжнародных федэрацый па летніх алімпійскіх відах (але не ўсе) выканаў рэкамендацыі МАК.
З аналагічнымі ўмовамі МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях-2024 у нейтральным статусе.
Пад сцягам Польшчы ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Парыжы беларускія лёгкаатлеткі Марыя Жодзік і Крысціна Ціманоўская, якія атрымалі грамадзянства гэтай краіны.
- ЭканомікаЗа апошні год беларуская эканоміка страціла 20 тыс. работнікаў (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ГрамадстваНа бліжэйшых святах у Беларусі будзе дзяжурыць каля 3,5 тыс. ратавальнікаў — МНС (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаБеларусь заняла сёмае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — лістападзе 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаПасля відэа ў "ЦікТоку" з зацвілымі лавашамі Лукашэнка даручыў арганізаваць праверкі на хлебазаводах — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 24 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка