Мінск 19:05

Галоўны рэдактар “Медыязона. Беларусь” Бойка узнагароджаная літоўскай журналісцкай прэміяй “Надзея Свабоды”

Анастасія Бойка, Казіс Старкявічус (у цэнтры), кіраўнікі журналісцкіх арганізацый Літвы
Фота: "Позірк"

13 снежня, ПозіркГалоўнаму рэдактару “Медыязона. Беларусь” Анастасіі Бойка прысуджаная літоўская прэмія “Надзея Свабоды”. Цырымонія ўзнагароджання адбылася 13 снежня ў Сейме Літвы ў рамках Форуму журналісцкіх арганізацый з краін Балтыі і пераследаваных журналістаў.

“Я хачу падзякаваць за гэтую ўзнагароду літоўскім калегам, — сказала Бойка на цырымоніі ўганаравання. — Вельмі прыемна, што маю працу і працу, я спадзяюся, “Медыязона. Беларусь” адзначылі ў гэты цяжкі час”.

“Калі мы працуем у эміграцыі, калі журналістыка стала амаль ананімнай, я ўсё ж хачу ўспрымаць гэтую прэмію не як сваю асабіста, а як прэмію для кожнага супрацоўніка “Медыязона. Беларусь”, кожнай і кожнага нашага журналіста, СММ-шчыка, рэдактара. Гэтыя людзі кожны дзень пішуць на вельмі складаныя тэмы, распавядаюць складаныя гісторыі, пішуць складаныя навіны”, — дадала яна.

Прэмія “Надзея Свабоды” заснаваная парламентарыем Казісам Старкявічусам і ўручаецца разам з літоўскімі журналісцкімі арганізацыямі.

У 2022 і 2023 гадах гэтую ўзнагароду атрымалі беларускія журналісты, былыя палітвязні Алег Груздзіловіч і Ягор Марціновіч адпаведна.

Падзяліцца: