Мінск 17:05

Дзесяць чалавек пацярпелі на пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь”

Фота: vitbichi.by

13 снежня, Позірк. Дзесяць чалавек пацярпелі на пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь” увечары 13 снежня, паведаміла Міністэрства аховы здароўя.

У Віцебскую абласную бальніцу дастаўлена шэсць чалавек з парэзамі, атручэннем угарным газам, апёкамі, адзін — у Бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі. Яшчэ трое звярнуліся па дапамогу самастойна.

Паводле інфармацыі МНС, у гандлёвы цэнтр на вуліцы Генерала Белабародава прыбылі больш за 80 супрацоўнікаў ведамства і 20 адзінак тэхнікі. Выратавана 10 чалавек, яшчэ 215 чалавек эвакуявана.

Паводле апошняй на гэты момант інфармацыі МНС (20:26) пажар быў лакалізаваны, праводзілася ліквідацыя яго ачагоў у павільёнах гандлёвага цэнтра.

Галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Віцебскага аблвыканкама, а таксама служба экстранай псіхалагічнай дапамогі МНС абвясцілі тэлефоны і адрасы для атрымання псіхалагічнай дапамогі пацярпелымі на пажары.

Падзяліцца: