Мінск 03:02

Тэатральная група “Вольныя Купалаўцы” прызнана “экстрэмісцкім фармаваннем”

13 снежня, Позірк. МУС прызнала “экстрэмісцкім фарміраваннем” тэатральную трупу “Вольныя Купалаўцы”. Пра гэта паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал ГУБАЗіК МУС.

“За арганізацыю дзейнасці па падрыхтоўцы здзяйснення замахаў на суверэнітэт і грамадскую бяспеку Рэспублікі Беларусь, дыскрэдытацыю і абразу службовых асоб група грамадзян, аб’яднаных пад назвай “Вольныя Купалаўцы”, прызнана экстрэмісцкім фармаваннем”, — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што рашэннем Міністэрства ўнутраных спраў забаронена дзейнасць тэатральнай групы ў беларускім сегменце інтэрнета.

“Асобы, якія ўдзельнічаюць або ажыццяўляюць любую перадачу звестак прадстаўнікам фарміравання, прызнаюцца ўдзельнікамі экстрэмісцкага фарміравання і будуць прыцягнуты да адказнасці паводле арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання альбо ўдзел у ім) і 3614 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) КК Беларусі”, — папярэджваюць сілавікі.

“Вольныя Купалаўцы” — аб’яднанне былых акцёраў Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, якія пакінулі Беларусь пасля пратэстаў 2020 года. Цяпер яны выступаюць у Польшчы і гастралююць па Еўрасаюзе. Купалаўскі тэатр узначальваў Павел Латушка, які перайшоў у апазіцыю да ўлады на знак пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў на карысць Аляксандра Лукашэнкі.

Падзяліцца: