Мінск 05:06

Па факце маштабнага пажару ў віцебскім ГЦ “Беларусь” адкрытая крымінальная справа

Скрыншот: відэаматэрыял МНС

14 снежня, Позірк. Па факце маштабнага пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры “Беларусь”, што здарыўся напярэдадні, Следчы камітэт адкрыў крымінальную справу паводле ч. 2 ст. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, якое пацягнула з неасцярожнасці прычыненне шкоды ў буйным памеры).

Паводле інфармацыі прэс-службы СК, следчыя “працягваюць працу на месцы”, у прыватнасці “забіраюць неабходную дакументацыю”, а таксама “дапытваюць сведкаў і пацярпелых”.

“Для высвятлення абставін здарэння і прычын узгарання створаная група з ліку найбольш дасведчаных следчых цэнтральнага апарата, следчага ўпраўлення і крыміналістычнага аддзела УСК па Віцебскай вобласці”, — гаворыцца ў паведамленні ведамства.

Увечары 13 снежня ў віцебскім ГЦ “Беларусь” адбыўся пажар, ахопленая агнём плошча дасягнула 2.000 квадратных метраў. 90 ратавальнікам спатрэбілася больш за чатыры гадзіны і 21 адзінка тэхнікі, каб даць рады здарэнню. З будынка эвакуявалі больш за 200 чалавек.

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 15 пацярпелых (шпіталізавана — 12), Міністэрства па надзвычайных сітуацыях — пра двух пацярпелых ратавальнікаў.

За мінулыя суткі ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, траўмавана — 23

14 снежня, Позірк. За мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 13 снежня да 6:00 14 снежня) ад агню ў Беларусі загінула тры чалавекі, вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Па адным трагічным выпадку адбылося ў Брэсцкай, Віцебскай і Магілёўскай абласцях. У …
Падзяліцца: