Мінбароны выказала спачуванні ў сувязі з гібеллю ў Маскве расійскага генерала Кірылава
17 снежня, Позірк. Калегія Міністэрства абароны Беларусі выказала спачуванні ў сувязі са смерцю начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны Узброеных сіл РФ генерал-лейтэнанта Ігара Кірылава, паведамляе прэс-служба ведамства.
Спачуванні адрасаваныя міністру абароны Расіі Андрэю Белавусаву, а таксама родным і блізкім загінулага.
“З глыбокім пачуццём смутку мы ўспрынялі вестку аб трагічнай смерці Ігара Анатольевіча ў выніку тэракта, здзейсненага ў Маскве. Трагедыя, якая адбылася — наш агульны боль і ў гэты цяжкі момант мы падзяляем горыч страты і смуткуем разам з вамі,” — адзначае Міністэрства абароны.
Кірылаў і яго памочнік Ілля Палікарпаў загінулі 17 снежня каля 6-й гадзіны раніцы ў выніку дэтанацыі выбуховага прыстасавання на Разанскім праспекце ў Маскве. Паведамлялася, што Палікарпаў прыехаў за генералам, каб адвезці яго на працу. Паводле папярэдняй інфармацыі, выбуховае прыстасаванне было схавана ў самакат, пакінуты каля пад’езда жылога дома, адкуль выходзілі мужчыны.
Следчы камітэт РФ кваліфікаваў гібель Кірылава як тэракт, паведаміла афіцыйная прадстаўніца ведамства Святлана Пятрэнка.
Інфармацыйнае агенцтва “Укрінформ” паведаміла са спасылкай на крыніцу, што адказнасць за тэракт узяла на сябе Служба бяспекі Украіны.
“Кірылаў быў ваенным злачынцам і абсалютна законнай цэллю, бо аддаваў загады аб прымяненні забароненай хімічнай зброі супраць украінскіх вайскоўцаў. Такі бясслаўны канец чакае ўсіх, хто забівае ўкраінцаў. Адплата за ваенныя злачынствы непазбежная,” — заявіла крыніца ў СБУ.
Кірылаў з 2017 года займаў пасаду начальніка войскаў радыяцыйнай, хімічнай і біялагічнай абароны. Раней ён сцвярджаў, што ва Украіне распрацоўваецца біялагічная зброя пры садзейнічанні ЗША.
Кірылаў таксама тлумачыў рост захворвання на птушыны грып у Расіі міграцыяй інфікаваных птушак з тэрыторыі Украіны.
Загінулы знаходзіўся пад міжнароднымі санкцыямі за ўдзел у расійскай ваеннай агрэсіі супраць Украіны.
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка