“Беларусьфільм” просіць у Расіі грошай на 20 кінастужак
17 снежня, Позірк. Кінастудыя “Беларусьфільм” запрасіла ў дзяржаўнага расійскага Фонду кіно фінансаванне на вытворчасць каля 20 анімацыйных, ігравых і дакументальных фільмаў, паведаміў генеральны дырэктар кінастудыі Юрый Аляксей у інтэрв’ю ТАСС.
“Мы папрасілі разгледзець магчымасць фінансавання сумесных міжнародных праектаў, значных для падтрымання і развіцця адносін у межах Саюзнай дзяржавы. Такія праекты могуць паспрыяць развіццю адукацыйных праграм, кінасетак, падтрымцы вытворчасці фільмаў, стварэнню міжнароднай асацыяцыі кінаархіваў і многаму іншаму”, — сказаў Аляксей.
Гаворка, паводле яго слоў, ідзе аб фінансаванні “трох-пяці анімацыйных, трох ігравых і дзесяці дакументальных фільмаў у перыяд двух-трох гадоў, а таксама аператыўным фінансаванні праектаў “Беларусьфільма” з пазабюджэтных сродкаў фонду”.
“Дзякуючы вашаму Міністэрству культуры, Фонду кіно Расія змагла за два-тры гады ўвогуле замяніць галівудскія фільмы, — заявіў чыноўнік. — <…> Расія, Беларусь, Казахстан, Таджыкістан павінны рабіць сумесныя фільмы. Ва ўсіх гэтых краінах вельмі моцная ідэалогія, традыцыі, культура, і ў капрадукцыі гэта ўсё будзе адлюстравана”.
Паводле сцвярджэння гендырэктара, цяпер “Беларусьфільм” выпускае каля 12–15 дакументальных фільмаў у год, гэта “фільмы пра паралімпійца Аляксея Талая, барца вольнага стылю Аляксандра Мядзведзя, пра генацыд беларускага народа”.
“Кожны фільм — жывая класная гадзіна для нашых маладых людзей, кіналекторый, можна ўжо не браць настаўніка. Мы паказваем нашым маладым людзям герояў не праз інтэрнэт, а пры дапамозе дакументалістыкі — высокаінтэлектуальнага кіно, якое раскрывае чалавека, яго душу”, — дадаў Аляксей.
У 2024 годзе доля беларускіх фільмаў у беларускім кінапракаце павялічылася да 25%, паведаміла начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Ірына Дрыга 12 снежня на прэс-канферэнцыі. Паводле яе слоў, для гэтага праведзеная “вялікая праца”.
На 2024 год з бюджэту было выдзелена больш за 14 млн рублёў на вытворчасць 25 фільмаў. Іх колькасць у 1,8 большая, чым летась, і ў 2,5 разы большая, чым у 2022-м (на 11 і 15 фільмаў адпаведна. — “Позірк”.), сказала Дрыга.
Яна згадала дзве ігравыя стужкі — “Час вярнуцца” (прысвечаны партызанскаму руху) і “Чорны замак” (гістарычны дэтэктыў беларуска-расійскай вытворчасці па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча “Чорны замак Альшанскі”; прэм’ера адбылася 12 снежня).
На студыі выйшла 19 дакументальных фільмаў, прысвечаных “гісторыі Беларусі, падзеям Вялікай айчыннай вайны, 100-годдзю беларускага кіно” і беларускай прыродзе. Дрыга згадала фільм пра дзяржаўныя сімвалы “Культурны код”, касавыя зборы якога “ў два разы перавысілі сродкі”, укладзеныя ў яго вытворчасць.
“Фільм, што называецца, зайшоў і маладзёжнай аўдыторыі, спадабаўся педагогам. Гэта цікавы досвед. Самае галоўнае — і камерцыйна паспяховы вопыт. Зразумела, і ідэалагічны, выхаваўчы патэнцыял гэтага фільма вялікі”, — сказала чыноўніца.
Сярод анімацыйных фільмаў Дрыга згадала “Мемарыяльныя комплексы Беларусі”, які, паводле яе сцвярджэння, паглядзела больш за 90 тыс. гледачоў, “Песня Сірын” (80 тыс.), а таксама “Дзяржаўныя сімвалы”.
За 11 месяцаў 2024 года больш за 700 тыс. чалавек паглядзелі прэм’еры беларускіх фільмаў, гэта ў 1,7 разы больш, чым наведалі прэм’еры за ўвесь 2023 год, заявіла Дрыга. Сукупны касавы збор, паводле яе слоў, павялічыўся ў 1,2 разы.
Паводле слоў чыноўніцы, ідзе актыўная праца над павелічэннем наведвальнасці айчынных фільмаў.
Стан айчыннага кінематографа раскрытыкаваў Аляксандр Лукашэнка. Гэта “проста ганьбішча”, заявіў ён пры прызначэнні 2 снежня акцёра Руслана Чарнецкага міністрам культуры.
“Гэта недапушчальна, — цытавала Лукашэнку яго прэс-служба. — Мы скаціліся, мы сталі горш выглядаць да таго савецкага перыяду, калі надавалі сур’ёзную ўвагу кінематографу. Не скажу, што мы ў гэтым не зацікаўленыя, але чамусьці ўсе хочуць мець грошы, але на выхадзе не жадаюць пагадзіцца з тым, што трэба мець добры фільм, карціну добрую. Звярніце на гэта самую сур’ёзную ўвагу”.
28 ліпеня 2023 года пры ўзгадненні кандыдатуры Аляксея на пасаду гендырэктара кінастудыі “Беларусьфільм” Лукашэнка назваў “бядой” айчынную кінавытворчасць: “Запыт, адразу вам кажу, будзе вельмі сур’ёзнае. Чаму? Таму што колькі можна мяняць кіраўнікоў, а выніку няма! А база нядрэнная, не горшая, чым у іншых рэспубліках, у тым ліку і ў Расіі. Відаць, недзе мы недапрацоўвалі і ў кіраўніцтве. Можа быць, увагі менш надавалі”.
Лукашэнка падкрэсліў, што “ў ідэалагічным, выхаваўчым плане” кіно “не мае роўных па ступені ўздзеяння”.
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка