Мінск 10:58

Пасля Амана Лукашэнка адправіўся з візітам у ААЭ

Дубай
Фота: pixabay.com

18 снежня, Позірк. Аляксандр Лукашэнка адправіўся з рабочым візітам у Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, паведамляе яго прэс-служба.

Анансаваны “шэраг сустрэч і перамоў”.

“Падчас іх правядзення асноўная ўвага будзе нададзена прадаўжэнню і развіццю супрацоўніцтва ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах, якія ўяўляюць узаемную цікавасць”, — гаворыцца ў паведамленні.

У ААЭ Лукашэнка адправіўся з Амана, дзе ён знаходзіўся з 14 снежня.

Гэта будзе яго дзясяты візіт у гэтую арабскую краіну.

Папярэдні раз Лукашэнка наведваў ААЭ год таму. Раней ён наносіў дзяржаўныя візіты ў 2000 і 2007 гадах, рабочыя — у 2013, 2014, 2016, 2017, 2019 і 2023 гадах.

Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі былі ўстаноўленыя 20 кастрычніка 1992 года. Амбасада Беларусі ў Абу-Дабі пачала працу ў снежні 1999 года, а Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Мінску — у кастрычніку 2008-га.

Падзяліцца: