Супрацоўнікі ДАІ ў Капыльскім раёне стрэлам у кола спынілі аўтамабіль з нецвярозым кіроўцам

18 снежня, Позірк. У аграгарадку Быстрыца Капыльскага раёна (Мінская вобласць) супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі спынілі аўтамабіль з нецвярозым кіроўцам, паведамляе прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў.
Інцыдэнт адбыўся вечарам 17 снежня. Адзначаецца, што аўтамабіль “Опель” быў спынены стрэлам у кола, за рулём знаходзілася 31-гадовая жыхарка райцэнтра.
“Медыцынскае асведчанне паказала амаль 2 праміле алкаголю. Устаноўлена, што жанчына не мае пасведчання кіроўцы (не атрымлівала),” — гаворыцца ў паведамленні.
Падкрэсліваецца, што пра нецвярозага кіроўцу паведаміў у міліцыю мясцовы жыхар.
“Супрацоўнікі ДАІ аператыўна выявілі названы аўтамабіль і падалі сігнал спыніцца. Кіроўца праігнараваў яго, павялічыў хуткасць і спрабаваў ўцячы. Пачалася пагоня. Пры выездзе за межы населенага пункта для спынення транспартнага сродку інспектары выкарысталі табельную зброю,” — адзначылі ў МУС.
На жанчыну складзена сем адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за непадпарадкаванне супрацоўнікам МУС. Яна затрыманая, аўтамабіль змешчаны на ахоўную стаянку.
Кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення цягне за сабой розныя меры адміністрацыйнага пакарання ў залежнасці ад канцэнтрацыі алкаголю ў крыві або ў выдыханым паветры: ад 0,3 да 0,8 праміле — штраф у памеры 100 базавых велічынь (4.000 рублёў) з пазбаўленнем права кіравання на тры гады; больш за 0,8 праміле — штраф у памеры 200 (8.000) базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання на пяць гадоў. За падобнае паўторнае парушэнне цягам года пасля накладання адміністрацыйнага пакарання прадугледжваецца крымінальная адказнасць.
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- ГрамадстваДырэктар Інстытута мовазнаўства: У мове эскімосаў дзясяткі назваў ільду, ірландцаў — ветру, беларусаў — балотаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа два гады дзеля легалізацыі рэпрэсій зменена больш за 50 нарматыўных прававых актаў — БХК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, ПалітыкаПрэм'ер-міністр Індыі павіншаваў Лукашэнку праз 17 дзён пасля афіцыйнага падвядзення вынікаў "выбараў" (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- ГрамадстваЗа 10 гадоў у РНПЦ дзіцячай хірургіі выратавана больш за 100 дзяцей з дапамогай апарата ЭКМАМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаКолькасць спробаў незаконнага пранікнення з Беларусі ў ЕС менш чым за тры тыдні лютага перавысіла студзеньскі паказчыкМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка