23 снежня ЦВК правядзе пасяджэнне па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты
18 снежня, Позірк. Пасяджэнне Цэнтральнай выбарчай камісіі па рэгістрацыі кандыдатаў у прэзідэнты прызначана на 23 снежня. Пра гэта дзяржаўным СМІ паведаміў старшыня ЦВК Ігар Карпенка.
Паводле яго слоў, цяпер праводзіцца акрэдытацыя назіральнікаў.
“Ужо больш за 70 чалавек акрэдытавана. Пачала паступаць інфармацыя ад нашых замежных калег, не толькі з краін СНД, але і ад кіраўнікоў выбарчых органаў, з якімі мы супрацоўнічаем у межах Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў”, — адзначыў Карпенка.
Прэс-служба ЦВК паведамляе пра пачатак працы місіі назіральнікаў ад СНД. У яе склад уваходзяць 50 “доўгатэрміновых назіральнікаў”, а “за дзень-два” да асноўнага дня галасавання ў Беларусь прыбудуць яшчэ каля 150 “кароткатэрміновых назіральнікаў”. Паведамляецца, што яны наведаюць выбарчыя ўчасткі ва ўсіх рэгіёнах Беларусі.
Сёмыя прэзідэнцкія выбары ў Беларусі адбудуцца 26 студзеня 2025 года.
Акрамя Лукашэнкі, дакументы на рэгістрацыю ў якасці кандыдатаў падалі старшыня лаяльнай уладам Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў, кіраўнік праўладнай Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, лідар таксама праўладнай Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч, а таксама былы член Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дэпутат Палаты прадстаўнікоў у 2016–2019 гадах, удзельніца выбарчай кампаніі 2020 года Ганна Канапацкая. З крытыкай Лукашэнкі яна таксама даўно не выступае.
Прэзідэнцкая кампанія праходзіць пад поўным кантролем уладаў. Палітычнае поле краіны цалкам зачышчанае ад актыўных апанентаў Лукашэнкі. Прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл за мяжой называюць тое, што адбываецца, “спецаперацыяй па ўтрыманні ўлады”, праваабаронцы кажуць пра імітацыю канкурэнцыі.
З 1996 года ніводная выбарчая кампанія ў Беларусі не была прызнаная незалежнымі назіральнікамі транспарэнтнай і адпавядаючай дэмакратычным стандартам.
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаНа літоўска-беларускай мяжы з'явіліся першыя ў новым годзе нелегальныя мігрантыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаЗа 2024 год фізасобы прадалі наяўнай валюты амаль на 2,7 млрд долараў больш, чым купілі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаАдмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў перавысіла 660 млн долараў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства