В бальніцах застаюцца дзевяць пацярпелых ад пажару ў віцебскім ГЦ “Беларусь”
18 снежня, Позірк. У бальніцах застаюцца дзевяць пацярпелых ад пажару ў гандлёвым цэнтры “Беларусь” у Віцебску, паведамляе прэс-служба аблвыканкама.
Адна жанчына па-ранейшаму знаходзіцца ў цяжкім стане.
Паведамляецца, што “пацыентам надаюць усю неабходную медычную дапамогу лекары абласной бальніцы і бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі”.
Старшыня аблвыканкама Аляксандр Субоцін 17 снежня паведаміў, што ў бальніцах знаходзілася 10 пацярпелых.
Увечары 13 снежня ў ГЦ адбыўся пажар, агонь ахапіў плошчу ў 2 тыс. квадратных метраў. 90 выратавальнікам спатрэбілася больш за чатыры гадзіны і 21 адзінак тэхнікі, каб справіцца са здарэннем. З будынка эвакуявалі больш за 200 чалавек.
14 снежня Следчы камітэт паведаміў аб пачатку крымінальнай справы па факце пажару ў гандлёвым цэнтры “Беларусь”. Следства вядзецца паводле ч. 2 арт. 304 КК (парушэнне патрабаванняў пажарнай бяспекі, што па неасцярожнасці пацягнула прычыненне значнай шкоды).
Мінздароўя паведамляла, што на 15 снежня налічвалася 20 пацярпелых, з іх 16 былі шпіталізаваныя ў дзень пажару, а чатыры чалавекі звярнуліся пазней па псіхалагічную дапамогу. Адна жанчына знаходзілася ў рэанімацыі ў цяжкім стане і была падключаная да апарата ШВЛ.
16 снежня стала вядома пра затрыманне падазраваных у парушэнні патрабаванняў пажарнай бяспекі ў гандлёвым цэнтры “Беларусь”. Пасля нарады па тэме пажару ў кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Дзмітрыя Крутога міністр унутраных спраў Іван Кубракоў наведаў затрыманых у Першамайскім РАУС. У якім горадзе яны знаходзяцца і колькі іх, не паведамлялася.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+