Мінфін плануе даразмясціць да вясны дзяржаблігацыі на 15 млн долараў
19 снежня, Позірк. Аб правядзенні 18 снежня аўкцыёну па размяшчэнні дзяржаўных аблігацый, намінаваных у доларах ЗША, выпуску № 329 паведамляе Міністэрства фінансаў.
Паводле даных ведамства, у таргах удзельнічала 17 заявак ад юрыдычных і фізічных асоб са стаўкамі ад 2,5 да 4% гадавых. Іх агульная сума склала 9,743 млн долараў. “Па выніках аўкцыёну задаволеныя заяўкі на суму 5,025 млн долараў”, — адзначае Мінфін.
Ведамства прыняло рашэнне ўстанавіць: аб’ём выпуску — 20 млн долараў; стаўку працэнтнага даходу — 2,75% гадавых.
Неразмешчаная рэшта дзяржаблігацый выпуску № 329 складае 14,975 млн долараў. Яе плануецца даразмясціць з 23 па 30 снежня гэтага года і з 8 студзеня па 27 лютага 2025-га на пляцоўцы Беларускай валютна-фондавай біржы шляхам адкрытага продажу без правядзення аўкцыёну.
Рэспубліканскім бюджэтам на 2025 год прадугледжана выдаткаваць каля 10 млрд рублёў для пагашэння дзярждоўгу, яшчэ каля 5 млрд пойдзе на яго абслугоўванне. Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Юрый Селіверстаў 10 лістапада ў эфіры тэлеканала “Беларусь 1”.
Паводле яго слоў, урад будзе працаваць над рэфінансаваннем дзяржаўнай запазычанасці і плануе для гэтых мэтаў прыцягнуць блізу 300 млн долараў (у валютным эквіваленце) на ўнутраным рынку, што “будзе выцягваць вялікі аб’ём рэсурсаў з эканомікі”.
“Але не трэба забываць, што частка гэтага доўгу — гэта тое, што мы пераўступалі, фінансавалі асобныя праекты, напрыклад атамную станцыю, і гэтыя сродкі нам будуць вяртацца ад рэальнага сектара. І не менш за паўмільярда долараў мы чакаем, што прыйдзе ад вяртання па тых праектах, якія былі рэалізаваны раней”, — заявіў кіраўнік Мінфіна.
“Планавыя лічбы па прыцягненні, якія маюцца па раней дасягнутых пагадненнях з расійскімі партнёрамі, — гэта таксама каля 1 млрд беларускіх рублёў у эквіваленце”, — адзначыў чыноўнік.
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+