Мінск 19:18

Ад пачатку года на пажарах у Беларусі загінула 525 чалавек

Ілюстрацыйнае фота: Raquel Raclette / unsplash.com

20 снежня, Позірк. Адзін чалавек загінуў на пажары ў Беларусі за мінулыя дзяжурныя суткі (з 6:00 19 снежня да 6:00 20 снежня), вынікае з аператыўнай зводкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях.

Трагічны выпадак адбыўся позна ўвечары 19 снежня ў аграгарадку Людвінава (Вілейскі раён Мінскай вобласці). Загінулы — мужчына 1968 года нараджэння, брат гаспадыні гарэлага дома.

Ад пачатку года ў Беларусі адбылося 6.026 пажараў (5.553 за аналагічны перыяд 2023 года; +8,52%). Загінула 525 чалавек (482; +8,47%), у тым ліку 11 дзяцей (7; +57,1%); траўмавана — 545 (505; +7,92%).

Падзяліцца: