За тыдзень у Беларусь уехала 2,2 тыс. грамадзян Украіны — Дзяржпагранкамітэт
20 снежня, Позірк. За мінулы тыдзень у Беларусь уехала 2.212 грамадзян Украіны, вынікае з даных Дзяржаўнага пагранічнага камітэта.
Транзітам праз Польшчу накіравалася 1.727 чалавек, Літву — 458, Латвію — 25, непасрэдна праз украінска-беларускую мяжу — 2. Варта адзначыць, што пасля поўнамаштабнага ўварвання РФ у лютым 2022 года, пры якім была выкарыстаная беларуская тэрыторыя, Украіна на нявызначаны тэрмін прыпыніла працу ўсіх пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю.
Ад пачатку года ў Беларусь уехала 130.852 грамадзяніны Украіны: з украінскай тэрыторыі — 68, транзітам праз Польшчу — 104.385, Літву — 24.521, Латвію — 1.878.
Агулам з 24 лютага 2022 года з украінскай тэрыторыі прыбыло 277.344 грамадзяніны Украіны: праз агульную мяжу — 15.986, транзітам праз Польшчу — 202.173, Літву — 52.771, Латвію — 6.414.
“Дзяржпагранкамітэт Беларусі займаецца несумленнай падачай лічбаў і чыстай вады маніпуляцыяй”, — заявіў у інтэрв’ю “Позірку” сёлета ў лютым амбасадар па асаблівых даручэннях МЗС Украіны па Беларусі Ігар Кізім. Паводле яго слоў, трэба казаць пра звычайныя паездкі грамадзян Украіны ў Беларусь.
Дыпламат адзначыў, што ў адкрытых крыніцах звестак пра колькасць украінцаў, якія выехалі з Беларусі, не знайсці. “Сумленным і прыстойным з боку ДПК было б даваць гэтую статыстыку”, — лічыць ён.
“Насамрэч гаворка ідзе не пра транзітных уцекачоў ці людзей, якія ўехалі ў Беларусь, каб папрасіць прытулак. Гэта, як і раней, простыя паездкі ўкраінскіх грамадзян”, — адзначыў Кізім.
Паводле даных ААН на 16 снежня 2024 года, па ўсім свеце налічваецца 6.813.900 украінскіх уцекачоў. З іх 6.253.700 зарэгістравана ў Еўропе і яшчэ 560.200 — па-за яе межамі.
- Грамадства
- ГрамадстваКубракоў далажыў Галоўчанку аб істотным павелічэнні колькасці ДТЗ з удзелам аўтобусаў — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Навіны Германіі, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаАктыўнасць нелегалаў на мяжы Беларусі і ЕС у 2024 годзе была на 13,8% ніжэйшая, чым у 2023-м (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 31 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаЗапазычанасць па выдадзеных фізічным асобам крэдытах за год вырасла на трацінуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+