Мінск 05:05

Інвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7%

Ілюстрацыйнае фота: "Позірк"

20 снежня, Позірк. За студзень — лістапад 2024 года ў асноўны капітал Беларусі ўкладзена 38,1 млрд рублёў — на 23,7% больш, чым за аналагічны леташні перыяд (30,8 млрд), сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

У асноўны капітал прыватных кампаній укладзена 53% (50,8%) агульнага аб’ёму інвестыцый, дзяржаўных прадпрыемстваў — 42,5% (43,2%), замежных — 4,5% (5,9%).

Згодна з важнейшымі прагнознымі (дэ-факта планавымі) параметрамі развіцця краіны на 2024 год, зацверджанымі 2 кастрычніка 2023 года Аляксандрам Лукашэнкам, інвестыцыі ў асноўны капітал павінны павялічыцца на 3,9% (да 37 млрд). Такім чынам, паказчык ужо дасягнуты і перавышаны.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: