АПК “рашуча асуджае” напад у Варшаве на дырэктара праграмы Каліноўскага Яна Маліцкага
20 снежня, Позірк. Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) “рашуча асуджае” напад на кіраўніка Даследчага цэнтра Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта і дырэктара стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага Яна Маліцкага, заявіў выканаўца абавязкаў прадстаўніка АПК па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі.
Палітык выказаў меркаванне, што напад “з высокай доляй верагоднасці здзейснены рукамі альбо прадстаўнікоў спецслужбаў, альбо іх памагатых”.
“Само існаванне падобнай праграмы — гэта вялікі галаўны боль для спецслужбаў дыктатара, — заявіў Баркоўскі. — Для будучай дэмакратычнай Беларусі тая справа, якая рэалізуецца сіламі праграмы, мае вялікае стратэгічнае значэнне, бо маладыя па-еўрапейску адукаваныя людзі з выразнай грамадзянскай пазіцыяй — гэта той актыў, які зможа адыграць прынцыповую ролю ў дэмакратычных пераўтварэннях нашай краіны”.
Праграма Каліноўскага, паводле слоў в.а. прадстаўніка АПК, з’яўляецца “надзейным інструментам атрымання якаснай адукацыі для беларускіх студэнтаў і абітурыентаў, якія зазналі рэпрэсіі і палітычна матываваны прыгавор на радзіме”.
Пра тое, што на Маліцкага напалі ў ноч на 20 снежня ў цэнтры Варшавы, паведаміў тэлеканал “Белсат” са спасылкай на дырэктара школы ўсходніх моў пры згаданым даследчым цэнтры Інгу Катаньску. Паводле яе слоў, двое мужчын папрасілі Маліцкага назвацца, а калі той прадставіўся, ударылі яго па галаве, з-за чаго прафесар страціў прытомнасць. Цяпер Маліцкі ў бальніцы.
Паводле інфармацыі медыя, усіх, хто мае якія-небудзь звесткі пра напад, просяць звязацца з паліцыяй або Агенцтвам унутранай бяспекі Польшчы.
“Белсат” адзначае, што паведамленне Катаньскай атрымаў праз электронную пошту, у сакратарыяце даследчага цэнтра рассылку інфармацыі не пацвердзілі. Школа ўсходніх моў не адказвае на званкі, тэлефон Маліцкага пераключаны на галасавую пошту.
Ян Маліцкі нарадзіўся ў 1958 годзе. У камуністычныя часы быў апазіцыйным актывістам, удзельнікам падпольных праектаў (1980–1985, 1986–1989), рэдактарам падпольных выданняў Obóz, Zona, BIO, Kraj. У 1983 годзе заснаваў у падполлі Інстытут Усходняй Еўропы. У 1985 годзе быў асуджаны, прызнаваўся палітвязнем.
Польская дзяржаўная стыпендыяльная праграма дапамогі маладым беларусам імя Кастуся Каліноўскага ўзнікла ў 2006 годзе, яна арыентаваная на пацярпелых ад беларускага рэжыму маладых людзей. У рамках праграмы з 2016 года таксама праводзяцца гадавыя стажыроўкі для маладых даследчыкаў.
Стыпендыі польскага ўрада атрымала больш за 2,5 тыс. беларусаў, якія вучыліся ў 88 універсітэтах Польшчы.
У 2024 годзе быў праведзены чарговы адборачны конкурс, у якім узяла ўдзел амаль 300 чалавек.
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- ПалітыкаВынікі-2024. Рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і атакі на журналістаў у Беларусі ў другой палове года ўзмацніліся — МЗС ГерманііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаПапулярнасць беларускага бязвізу ў жыхароў суседніх краін ЕС за год знізілася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаБольшасць дырэктараў пакуль не чакае змены эканамічнага становішча прадпрыемстваў — МінэканомікіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУпершыню з пачатку лютага Польшча не зафіксавала спробаў незаконнай міграцыі з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ 2024 годзе экспартавана 1 млн кубаметраў піламатэрыялаў — кіраўнік МінлясгасаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства