Мінск 02:08

У Тбілісі пасля трох гадоў працы зачыняецца беларуская прастора Kropka

Беларуская прастора Kropka ў цэнтры Тбілісі
Фота: "Позірк"

22 снежня, Позірк. Пасля трох гадоў працы ў Тбілісі зачыняецца беларуская прастора Kropka.

21 снежня там адбылося агульнае развітальнае мерапрыемства, 22-га — апошняе тэматычнае (майстар-клас “Калядная зорка”). Апошні дзень працы — 10 студзеня.

Kropka зачыняецца праз змяншэнне колькасці беларусаў, якія пражываюць у Грузіі (цяпер каля 12 тыс., што на 3 тыс. меней, чым два гады таму), прыняцце закона “аб замежных агентах” і закона, які дыскрымінуе супольнасць ЛГБТК+, паведамілі “Позірку” ў адміністрацыі прасторы.

Тэматычныя супольнасці працягнуць дзейнасць на іншых пляцоўках, іх анонсы па-ранейшаму будуць размяшчацца ў тэлеграм-канале Kropka.

Паводле інфармацыі адміністрацыі, за тры гады прайшло каля 800 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала 8,5 тыс. чалавек. Амаль 90% мерапрыемстваў арганізавалі самі наведвальнікі прасторы.

Беларусы, якія з’ехалі ў Грузію з-за пагрозы палітычных пераследаў на радзіме, сутыкаюцца з цяжкасцямі пры абнуленні тэрміну знаходжання, т.зв. візаране (без перапынку можна знаходзіцца 364 дні, затым выехаць на любы тэрмін і вярнуцца) — назад пускаюць не ўсіх журналістаў і актывістаў дыяспары. У краіне немагчыма атрымаць міжнародную абарону, нягледзячы на наяўнасць адпаведнага механізму, у амбасадах краін Шэнгенскай зоны — вялікія цяжкасці з атрыманнем кароткатэрміновых віз.

Гл. таксама па тэме:

Крайнія меры. Праваабаронцы звернуцца ў Камітэт ААН па ліквідацыі расавай дыскрымінацыі, каб папярэдзіць высылку беларусаў з Грузіі

Разгляд скаргі беларускага праваабаронцы Кісляка на адмову ў прытулку ў Грузіі перанесены на 26 лютага

Распродаж у межах выніковага мерапрыемства у Kropka
Фота: "Позірк"
Падзяліцца: