Улады Мінска патрабуюць ад парафіі Чырвонага касцёла амаль 150 тыс. рублёў для пагашэння запазычанасці
23 снежня, Позірк. Улады Мінска запатрабавалі ад парафіі касцёла Святога Сымона і Святой Алены (Чырвонага касцёла) пагасіць запазычанасць у памеры 148 тыс. рублёў, паведаміў падчас нядзельнай службы 22 снежня пробашч парафіі Франц Рудзь.
“Гэты доўг я атрымаў, і гэта на нашым прыходзе. У канцы года няма з чаго асабліва падводзіць вынікі. Але <…> такая вось сітуацыя. Молімся аб тым, каб мы маглі вярнуцца ў свой касцёл, і каб там парафія жыла, як гэта было першапачаткова”, — цытуе святара партал katolik.life.
Рудзь не ўдакладніў, за што менавіта КУП “Мінская спадчына” (падпарадкоўваецца Мінгарвыканкаму) патрабуе пагасіць запазычанасць. У публікацыі гаворыцца, што выплата гэтай сумы можа быць адной з умоў вяртання вернікаў у Чырвоны касцёл.
26 верасня 2022 года Чырвоны касцёл быў зачынены (паводле афіцыйнай версіі — на рамонт пасля пажару) і дагэтуль не аднавіў працу. 6 кастрычніка таго ж года з парафіяй скасавалі дамову бязвыплатнага карыстання будынкам касцёла; 14-га стала вядома, што ўлады забаранілі праводзіць набажэнствы ў плябаніі, а 9 лістапада — у асобных памяшканнях і дворыку касцёла.
25 кастрычніка 2023 года намеснік старшыні Мінгарвыканкама Арцём Цуран заявіў, што рэканструкцыя касцёла св. Сымона і Алены ў Мінску “вядзецца паводле плана”. Ён дадаў, што “падрыхтаваная праектная дакументацыя, і ў першым квартале 2024 года павінны пачацца работы ў будынку”. Па выніках рэканструкцыі “будзе прынята рашэнне аб аднаўленні дзейнасці касцёла”.
12 ліпеня гэтага года вернікі звярнуліся да першага намесніка кіраўніка адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі Наталлі Пяткевіч з просьбай “паспрыяць вяртанню” касцёла.
Некалькі гадоў таму гарадскія ўлады заявілі, што ў прыходзе назапасіўся істотны доўг па зямельным падатку, падатку на нерухомасць і амартызацыі. Паводле інфармацыі ініцыятывы “Хрысціянская візія”, пасля інцыдэнту прыход прымусілі пагасіць запазычанасць — у якасці адной з умоў аднаўлення эксплуатацыі касцёла.
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21–23 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+