СК зноў абвінаваціў польскіх сілавікоў у збіцці мігрантаў
23 снежня, Позірк. Пра “чарговыя факты зверскіх здзекаў” польскіх сілавікоў з мігрантаў заявіў 23 снежня Следчы камітэт.
Ведамства сцвярджае, што ўвечары 22 снежня ў Свіслацкім раёне (Гродзенская вобласць) беларускія пагранічнікі выявілі чатырох замежнікаў (грамадзян Егіпта і Марока).
“Уцекачы распавялі следчаму, што ўсе яны накіроўваліся ў Польшчу”, — гаворыцца ў паведамленні. Са спасылкай на словы мігрантаў заяўляецца, што на польскім баку людзі ў форме ўжылі супраць іх траўматычную зброю, слёзатачывы газ і светлашумавыя гранаты. Пасля гэтага “пад пагрозай расправы” яны “выкінулі мігрантаў праз брамку для жывёл у Беларусь”.
Паводле сцвярджэння СК, “пацярпелыя са шматлікімі пашкоджаннямі ад гумовых куль” дастаўленыя ў медустанову, дзе ім аказана дапамога. Адзначаецца, што ў аднаго з нелегалаў дыягнаставаныя “рэзаная рана вока” і чэрапна-мазгавая траўма.
“Злачынныя дзеянні службовых асоб сумежнага боку старанна задакументаваныя. Свіслацкім раённым аддзелам Следчага камітэта будзе дадзеная прынцыповая прававая ацэнка таму, што адбылося”, — заявілі ў ведамстве.
З0 лістапада прэс-служба Дзяржпагранкамітэта паведаміла аб выяўленні днём раней у Свіслацкім раёне “знясіленага грамадзяніна Егіпта”. Сцвярджалася, што мужчына “амаль не размаўляў”, акрамя “бачных слядоў ад збіцця” ў яго “была абезрухоўленая рука”.
“Пагранічнікі аператыўна выклікалі брыгаду хуткай медыцынскай дапамогі. Мужчына дастаўлены ў Свіслацкую цэнтральную раённую бальніцу”, — гаварылася ў паведамленні.
Беларускія ўлады рэгулярна паведамляюць пра пакуты, фізічныя траўмы і гібель замежнікаў на мяжы з краінамі ЕС, нязменна ўскладаючы адказнасць за гэта на супрацоўнікаў сілавых ведамстваў Польшчы, Літвы і Латвіі. Пры гэтым беларускі бок не паведамляе, як мігранты аказваюцца на мяжы з краінамі ЕС у зоне адказнасці пагранічнага ведамства.
Міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі і краін ЕС працягваецца з вясны 2021 года. Улады суседніх еўрапейскіх дзяржаў лічаць яго “гібрыднай атакай”, арганізаванай рэжымамі ў Мінску і Маскве.
Згодна з праведзеным “Позіркам” аналізам даных памежных службаў, з пачатку 2024 года гэтыя краіны прадухілілі больш за 36,1 тыс. спробаў замежнікаў незаконна перасекчы мяжу з боку Беларусі, у тым ліку Польшча (па стане на 19 снежня) — не менш за 29,8 тыс., што ўжо перавысіла паказчык за ўвесь 2023 год для гэтай краіны.
Аляксандр Лукашэнка неаднаразова заяўляў, што беларускія пагранічнікі не будуць спыняць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у Еўрасаюз праз Беларусь, таму што іх туды “паклікалі”.
“Мы да ўвядзення санкцый вельмі сур’ёзна з Захадам супрацоўнічалі, аж да таго, што заключылі дагавор аб рэадмісіі. Потым яны ад гэтага адмовіліся. Мы лавіць іх не будзем. Наша справа — забяспечыць бяспеку народа”, — сказаў ён, у прыватнасці, 2 ліпеня гэтага года.
“Галоўнае ў тым, што я не маю намеру аддаваць загад памежнікам, вайскоўцам і іншым, каб яны абаранялі Еўрапейскі саюз на мяжы Беларусі і Польшчы. Вы накінулі пятлю на нашу шыю і яшчэ прымушаеце нас, каб мы абаранялі вас ад гэтых небарак”, — заявіў Лукашэнка.
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаБольш за ўсё подпісаў за вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты сабраў Лукашэнка, менш за ўсё — Хіжняк, сцвярджае ЦВК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ЭканомікаПаводле даных Белстата, з Літвы і Польшчы фізічныя асобы ўвозяць у Беларусь больш дарагія прыстасаванні, вывозяць — патаннейМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- АнонсыАнонсы падзей на 23 снежня 2024 года — 2 сакавіка 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ЭканомікаЗ 2014 года ў 10 разоў зменшылася колькасць арганізацый, якія не плацілі заробкі ў тэрмін — ДзяржкантрольМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЕўрапейскія перавозчыкі хацелі б аднавіць авіязносіны з Беларуссю, але палітыкі супраць — чыноўнік Мінтранса (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваКіраўнік Віцебскага аблвыканкама прыгразіў жорсткімі мерамі за парушэнні гандлёвымі цэнтрамі правілаў пажарнай бяспекіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, ЭканомікаАмбасадар у Кеніі Взяткін бачыць "пэўны патэнцыял" ва ўдзеле Беларусі ў рэканструкцыі офіса ААН у Афрыцы — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+